Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага з 80-годдзем
02.11.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка павіншаваў народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага з 80-годдзем. "Сваёй шматграннай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё айчыннай культуры. Дзякуючы Вашаму непаўторнаму таленту і штодзённаму творчаму пошуку нарадзіліся сапраўдныя шэдэўры манументальнага мастацтва, якія ўпрыгожваюць плошчы, паркі, музеі не толькі беларускіх, але і замежных гарадоў", — адзначаецца ў віншаванні. "Ваша натхнёнае служэнне выбранай прафесіі, патрыятызм і грамадзянская адказнасць выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць", — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сваёй шматграннай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё айчыннай культуры. Дзякуючы Вашаму непаўторнаму таленту і штодзённаму творчаму пошуку... |
|