Сікорскі ўжо прыбыў у Беларусь. 21.by

Сікорскі ўжо прыбыў у Беларусь

02.11.2010 12:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўжо прыбыў у Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Польшчы ў Мінску.

Прыезд у Мінск кіраўніка МЗС Нямеччыны Вестэрвеле чакаецца каля апоўдня.

Згодна з паведамленнем польскага МЗС, «абодва міністры хочуць выказаць беларускаму боку выразнае еўрапейскае пасланне» ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі.

Першай у праграме візіту значыцца сустрэча з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Затым Вестэрвеле і Сікорскі правядуць перамовы з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Сікорскі таксама мае намер сустрэцца з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем для абмеркавання беларуска-польскіх адносін, паведамляе МЗС Польшчы.

У другой палове дня запланавана сустрэча двух міністраў з апазіцыйнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

А 18-й Сікорскі і Вестэрвеле маюць намер даць прэс-канферэнцыю ў мінскім гатэлі «Еўропа».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўжо прыбыў у Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Польшчы ў Мінску.Прыезд у Мінск кіраўніка МЗС Нямеччыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика