Вылучэнне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу завяршаецца ў Мінскай вобласці. 21.by

Вылучэнне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу завяршаецца ў Мінскай вобласці

05.11.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама.

Першы сход упаўнаважаных прайшоў у сталічным рэгіёне яшчэ 27 кастрычніка. Тады ў Валожыне сабралася каля 180 прадстаўнікоў ад працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян па месцы жыхарства, якія выбралі 10 найбольш дастойных кандыдатаў. Такія сходы адбыліся 2-4 лістапада практычна ва ўсіх раёнах вобласці, за выключэннем Вілейскага, дзе мерапрыемства запланавана на 5 лістапада.

Сёння вызначаліся з удзельнікамі Усебеларускага народнага сходу Бярэзінскі, Дзяржынскі, Клецкі, Мінскі, Маладзечанскі, Стаўбцоўскі, Салігорскі раёны. На сходах былі заслуханы даклады кіраўнікоў раёнаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці. У сходзе ўпаўнаважаных у Салігорску прыняў удзел старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, ад горада шахцёраў выбрана 34 дэлегаты.

Мінская вобласць дэлегуе на Усебеларускі народны сход 350 прадстаўнікоў. Такая квота на ўдзел вызначана сталічнаму рэгіёну згодна з указам № 531. Колькасць дэлегатаў ад адміністрацыйных адзінак залежыць ад колькасці пражываючых на тэрыторыях паўналетніх грамадзян.

Чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика