Забарона расійскім міністрам і губернатарам на кантакты з беларускімі калегамі з'яўляецца "прыкметай слабасці Крамля" — паведамілі ў бліжэйшым акружэнні Аляксандра Лукашэнкі
24.11.2010
—
Новости Политики
|
Беларускаму кіраўніцтву вядома аб уведзенай забароне некаторым расійскім міністрам і губернатарам кантактаваць з беларускімі калегамі і іншымі чыноўнікамі, паведамляе "Інтэрфакс — Захад" са спасылкай на крыніцу ў бліжэйшым акружэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якая пажадала застацца неназванай. "Мы ў курсе таго, што прэзідэнт Расіі забараніў кантакты вядучых расійскіх міністраў і губернатараў з прадстаўнікамі беларускай краіны", — сказаў субяседнік. На думку прадстаўніка беларускага кіраўніцтва, гэта рашэнне "прынята з-за таго, што "крамольныя" для Крамля думкі трывала асядаюць у галовах расійскіх міністраў і губернатараў і пасля сустрэч з беларускімі партнёрамі яны пачынаюць разумець і падтрымліваць курс кіраўніцтва Беларусі". "Зразумела, што гэта ніяк не можа падабацца прэзідэнту Расіі", — дадаў ён. "Забарона на кантакты з "малодшым саюзнікам" з'яўляецца відавочнай прыкметай слабасці кіраўніцтва Расіі, — перакананы субяседнік. — Гэта нагадвае старыя добрыя савецкія часы, калі любая станоўчая інфармацыя з Захаду глушылася, кантакты з "заходнікамі" абмяжоўваліся, а па тэлебачанні ішла адкрытая палітычная "чарнуха". Усе ведаюць, чым гэта скончылася. Сітуацыя сёння паўтараецца адзін к аднаму і выклікае ў нас асацыяцыі з крыўдай дзіцяці ў пясочніцы". "Сустрэча Сяргея Лаўрова з Прэзідэнтам Беларусі не магла адбыцца, паколькі кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказанні па гэтым пытанні з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева", — паведамілі ў Крамлі. Сяргей Лаўроў увечары ў панядзелак прыбыў у Мінск для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Расіі і Беларусі. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускаму кіраўніцтву вядома аб уведзенай забароне некаторым расійскім міністрам і губернатарам кантактаваць з беларускімі калегамі і іншымі чыноўнікамі,...
|
|