У некаторых кандыдатаў — праблемы
29.11.2010 16:34
—
Новости Политики
|
Шэраг апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграм у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдат у прэзідэнты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспубліка», сталічнай газеце «Минский курьер», абласных газетах «Заря» (Брэст), «Гомельская правда», «Могилевская правда», «Минская правда», «Гродненская правда» і «Витебский рабочий». Як паведаміў кіраўнік выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, 29 лістапада ім у штаб патэлефанавалі прадстаўнікі рэспубліканскіх выданняў. «Газеты не пагаджаюцца друкаваць выбарчую праграму Рымашэўскага Аднак мы не можам гэта зрабіць чыста юрыдычна — тэрмін падачы праграм у СМІ скончыўся 28 лістапада», — заявіў Севярынец. Ён мяркуе, што праграму Рымашэўскага могуць або падвергнуць цэнзуры, або зняць з друку. «І ў тым і ў другім выпадку гэта будзе скандал», — падкрэсліў палітык. Да перадвыбарнай праграмы Рыгора Кастусёва таксама былі прэтэнзіі. «Спачатку ў праграме ўжываліся словы „лукашызм“ і „лукашэнкаўскі рэжым“.У рэдакцыях газет палічылі, што гэтыя словы абражаюць годнасць службовай асобы, таму мы замянілі іх на „аднаасобны“ і „аўтарытарны“ рэжымы», — сказаў кіраўнік штаба Кастусёва Аляксей Янукевіч. З праблемамі пры друкаванні сваёй перадвыбарнай праграмы сутыкнуўся і Дзмітрый Ус. «Дзяржаўным СМІ не спадабалася тая частка праграмы, у якой я параўноўваў сённяшнюю выбарчую сістэму Беларусі з выбарчай сістэмай Германіі Ус адмовіўся ўносіць праўкі ў сваю праграму. «Паспрабую вырашыць праблему ў Цэнтрвыбаркаме, калі не атрымаецца — буду судзіцца», — заявіў ён. «Спадзяёмся, на гэтым тыдні праграма будзе апублікавана. Ніякіх прэтэнзій наконт яе зместу не ўзнікала», — паведаміў Атрошчанкаў. Не сутыкаўся з такой праблемай і штаб Уладзіміра Някляева. «Нам пакуль ніхто не тэлефанаваў і прэтэнзій да праграмы не выказваў»,— паведаміла Не выказвалася прэтэнзій і да зместу перадвыбарных праграм Мікалая Статкевіча, Віктара Цярэшчанкі, Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука. Каментуючы па просьбе БелаПАН сітуацыю, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў, што рэдакцыі газет не маюць права ўносіць папраўкі ў тэкст перадвыбарных праграм кандыдатаў. «Усе праўкі павінен уносіць сам кандыдат у прэзідэнты», — сказаў ён. Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты павінны друкавацца газетамі па чарговасці іх паступлення. Пакуль была надрукавана толькі адна праграма — Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі яе 27 лістапада. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газеты адмаўляюцца друкаваць перадвыбарныя праграмы Рымашэўскага і Кастусёва.
|
|