Сідорскі і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі падрыхтоўку пагадненняў па стварэнні АЭП
04.12.2010 13:31
—
Новости Политики
|
3 снежня прэм"ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў па стварэнню АЭП (Адзінай эканамчнай прасторы). Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар прэм"ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка. "Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў у рамках стварэння АЭП у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі прэм"ерамі ў ходзе сустрэчы адзін на адзін 19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу", -- сказаў Аляксандр Цімашэнка. Цяпер праца з гэтымі дакументамі ідзе на ўзроўні намеснікаў прэм"ер-міністраў і экспертаў. Сідорскі і Пуцін у гутарцы канстатавалі высокую ступень гатоўнасці дакументаў да падпісання. Прэм"ер-міністры Беларусі і Расіі дамовіліся, што астатнія пытанні па дакументах, у выпадку неабходнасці, яны ўзгодняць пры асабістай сустрэчы ці ў тэлефоннай размове да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, якая павінна адбыцца ў снежні 2010 года, паведамляе Падчас размовы Сідорскі павіншаваў Пуціна з перамогай Расіі "ў няпростым спаборніцтве за права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе". Ён адзначыў, што Беларусь была ўпэўнена ў перамозе Расіі, і пажадаў ёй не толькі правесці гэты чэмпіянат на высокім узроўні, але і заваяваць футбольны Кубак свету ў сябе дома. Пуцін у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што Беларусь таксама на высокім узроўні правядзе Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. АЭП называюць палітычным праектам Пуціна, які мае на мэце, з дапамогай эканамічных фактараў, замацаваць Беларусь у расійскай сферы ўплыву. Падзяліцца навіной:
СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 снежня прэм"ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў па стварэнню АЭП...
|
|