У жонкі Саннікава Ірыну Халіп у мінскім аэрапорце шукалі грошы. 21.by

У жонкі Саннікава Ірыну Халіп у мінскім аэрапорце шукалі грошы

04.12.2010 15:33 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірыну Халіп, вядомую журналістку і жонку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, затрымалі ўначы 4 снежня ў аэрапорце «Мінск-2», калі яна вярталася з Будапешта пасля атрымання дыплома Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы за журналісцкае расследаванне.

У жонкі кандыдата ў прэзідэнты забралі пашпарт, сталі правяраць усе рэчы, пры гэтым прычыну ператрусу адмаўляліся паведаміць.

«Я патэлефанаваў на гарачую лінію Дзяржпагранкамітэта, запатрабаваў растлумачыць прычыну затрымання. Адказ быў стандартны: "Ну, вы ж усё разумееце ..." Я сказаў, што нічога не разумею і патрабую тлумачэнняў. Тады мне проста параілі звярнуцца ў Генпракуратуру. Цынічны адказ, бо ў Генпракуратуру можна звярнуцца толькі ў панядзелак, што і пацвердзіў аператыўны супрацоўнік пагранкамітэта. Ён мне паведаміў, што будзе праведзены паглыблены дагляд, але адмовіўся назваць прычыну. Іра сказала, што калі вы шукайце носьбіты інфармацыі, то іх няма. Ёй простым тэкстам адказалі, што шукаюць грашовыя сродкі. Мы паставілі ў вядомасць місію назіральнікаў АБСЕ", -- распавёў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

Журналістку пратрымалі ў аэрапорце больш дзвюх гадзін. Супрацоўнікі мытні і пагранкамітэта правялі дэтальны надгляд, шукалі грошы і вельмі ўзрадаваліся, калі знайшлі ў кашальку Ірыны Халіп 500 расійскіх рублёў.

Падзяліцца навіной: 
charter97.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірыну Халіп, вядомую журналістку і жонку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, затрымалі ўначы 4 снежня ў аэрапорце «Мінск-2», калі яна вярталася з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика