Дыпламат ЗША: «Каб аддаць некаму свой голас, патрэбная інфармацыя»
13.12.2010 23:15
—
Новости Политики
|
У рэзідэнцыі амерыканскага пасла ў Мінску прадставілі новага прэс‑сакратара амбасады Крыстафера Паніку. Ён ужо працаваў у Беларусі адзінаццаць гадоў таму ў офісе АБСЕ. Таксама часовы павераны ЗША Майкл Скэнлан зрабіў некалькі заяваў адносна будучыні беларуска‑амерыканскіх стасункаў. Скэнлан зазначыў, што Амерыка вітае замену высокаўзбагачанага ўрану на нізкаўзбагачаны. Усё фінансавую і тэхнічную дапамогу па вывазу ўрану Амерыка гатовая ўзяць на сябе. Колькі гэта будзе каштаваць пакуль невядома. Разам з тым, тэма правоў чалавека і дэмакратыі застаюцца цэнтральнай у беларуска‑амерыканскіх дачыненнях. Без прагрэсу ў гэтай сферы немагчыма палепшыць стасункі.«У ЗША няма фаварытаў. Легітымнасць выбарчага працэсу азначае легітымнасць пераможцы», — зазначыў М.Скэнлан. Спадар пасол зазначыў, што пэўныя зрухі назіраліся падчас збору подпісаў, сустрэчы з кандыдатамі. Затое цалкам непразрыстым заставаўся этап праверкі подпісаў, фарміравання выбарчых камісій. Таксама Скэнлан адзначыў маленькую долю апазіцыі на дзяржаўных СМІ. «Каб аддаць некаму свой голас, патрэбная інфармацыя. Я гляджу беларускія навіны. Як можна 7‑8 хвілін расказваць пра дзейснага прэзідэнта і не згадаць ягоных апанентаў», — зазначыў ён.Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэзідэнцыі амерыканскага пасла ў Мінску прадставілі новага прэс‑сакратара амбасады Крыстафера Паніку.
|
|