Перад выбарамі ў студэнтаў БНТУ — нечаканыя вакацыі. 21.by

Перад выбарамі ў студэнтаў БНТУ — нечаканыя вакацыі

14.12.2010 14:30 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Студэнты БНТУ атрымалі нечаканую прапанову ад кіраўніцтва ўніверсітэта: з 14 снежня (дзень пачатку датэрміновага галасавання), яны могуць прагаласаваць датэрмінова і атрымаць «незапланаваныя вакацыі» да 20 снежня

.

Студэнты факультэта маркетынгу і менеджменту расказваюць, што на агульным сходзе ім прапанавалі наступнае: калі датэрмінова прагаласуеш 14-га — да 20-га можаш быць вольным, калі з 15-га-то з 15-га. Як кажуць самі студэнты, у першую чаргу прапанова цікавіць іншагародніх -адправіцца на тыдзень дахаты — заўжды прыемна. Мінчане ж у асноўным не збіраюцца ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.

А вось энергетычны факультэт, па словах студэнтаў, увогуле адпусціў усіх да 20 снежня:

— Каб мы маглі як след падумаць калі і за каго прагаласаваць.

Хаця афіцыйна вучоба працягваецца — у дэканаце нам на пытанне: «А ці вучымся мы гэты тыдзень?», адказалі, што канешне ж, вучымся, чаму павінна быць інакш?

На факультэце маркетынгу не адказалі нічога канкрэтнага. Тым часам пашыраюцца чуткі, што і інтэрнаты БНТУ закрыюць на выходныя «з нагоды выбараў», але ў інтэрнатах гэтую інфармацыю не пацвердзілі, хаця стоадсоткавай гарантыі гэта не дае. Варта заўважыць, што галасаваць за канкрэтных кандыдатаў — ніхто не заклікае, усё адно за каго, але, пажадана, датэрмінова.

«НН» звярнулася да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, каб даведацца, наколькі законнымі можна лічыць «нечаканыя вакацыі».

— Насамрэч, у арганізацыі «перадвыбарчых» вакацый нічога страшнага няма. Тут галоўнае, каб не было ціску на студэнтаў — калі ўжо вакацыі, дык яны павінны быць для ўсіх, а не толькі для тых, хто прагаласаваў датэрмінова.

Абсалютна незаконна, калі ад студэнтаў патрабуюць доказы галасавання — напрыклад, паперку ад выбарчай камісіі, дзе было б пазначана, што гэты чалавек прагаласаваў.

Вось такога плану ціск і з’яўляецца галоўнай праблемай.

Падзяліцца навіной: 
Юрась Ускоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнты БНТУ атрымалі нечаканую прапанову ад кіраўніцтва ўніверсітэта: з 14 снежня (дзень пачатку датэрміновага галасавання), яны могуць прагаласаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика