Рымашэўскі: Асноўны лозунг плошчы «Мы — адзін народ». 21.by

Рымашэўскі: Асноўны лозунг плошчы «Мы — адзін народ»

19.12.2010 01:15 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі на сваёй прэс-канфэрэнцыі заклікаў усіх сумленных людзей да выхаду на Плошчу.

«Я заклікаю ўсіх да яднаньня «.

Ён адзначыў, што яго штаб 19 сьнежня будзе рухацца ад чыгуначнага вакзалу да Кастрычніцкай плошчы.

Паводле Віталя Рымашэўскага, асноўны лёзунг плошчы «Мы — адзін народ».

«Я задаволены ўзроўнем кансалідацыі дэмакратычных кандыдатаў, бо мы дамовіліся, што на плошчы будзе супольны штаб, супольная трыбуна і каардынацыя дзеяньняў. Частка кандыдатаў пойдзе на плошчу разам. Там мы сустрэнемся і будзем вырашаць, у залежнасьці ад колькасьці людзей, куды кіраваць дэманстрантаў, які вылучаць патрабаваньні да ўлады. Дзеяньні будуць супольнымі, арганізаванымі і скаардынаванымі».

Рымашэўскі сказаў, што дэманстранты ня будуць дапускаць ніякага сілавога супрацьстаяньня зь міліцыяй на плошчы, правакацыі і вандалізму.

«Правакацыі магчымыя толькі з боку пераапранутых супрацоўнікаў спэцслужбаў».

Адносна лёзунгу «За новыя выбары без Лукашэнкі», Рымашэўскі сказаў, што падпісваў аналягічную заяву, і гэта адна з мэтаў, як і нацыянальны страйк, у выпадку фальсыфікацыі выбараў, якая ўжо становіцца відавочнай. Маўляў, усё будзе залежаць ад таго, колькі людзей прыйдзе на плошчу 19 сьнежня.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі на сваёй прэс-канфэрэнцыі заклікаў усіх сумленных людзей да выхаду на Плошчу.«Я заклікаю ўсіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика