Кіраўнік МЗС Германіі: Пераслед апазіцыі непрымальны
21.12.2010 02:00
—
Новости Политики
|
Кіраўнік МЗС Германіі: Пераслед апазіцыі непрымальны Вестэрвеле назваў непрымальным, калі кандыдатаў ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, якія хочуць скарыстацца сваім правам на свабоду выказвання меркаванняў, "пераследваюць, збіваюць, арыштоўваюць". У сваёй заяве ён адзначыў, што ў ЕС будуць уважліва разглядаць даклад АБСЕ аб выбарах у Беларусі. Нямецкі ўрад асуджае "паліцэйскае самавольства" Упаўнаважаны па пытаннях палітыкі ў галіне правоў чалавека нямецкага ўрада Маркус Ленінг "да глыбіні душы абураецца" падзеямі ў Мінску. Ленінг заклікаў сёння беларускія ўлады неадкладна адпусціць усіх затрыманых і пачаць расследаванне ў адносінах да адказных за гвалт, перадае РІА "Новости". "Тое, што прэзідэнт Лукашэнка дазваляе збіваць грамадзянаў і кандыдатаў ад апазіцыі і замінае журналістам асвятляць выбары, накіроўваючы на іх паліцэйскае самавольства, робіць яшчэ больш відавочным аўтарытарнае мысленне рэжыму ў Мінску", - адзначыў упаўнаважаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вестэрвеле заявіў сёння, што быў вельмі занепакоены паведамленнямі, якія прыйшлі з Мінска ў мінулую ноч. Вестэрвеле назваў...
|
|