Міхалевіч падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў
21.12.2010 22:41
—
Новости Политики
|
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010 Аляксей Міхалевіч затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса) і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведаміў БелаПАН яго адвакат Алег Агееў. 21 снежня Агееў сустрэўся са сваім падабаронным і прысутнічаў пры яго допыце ў якасці падазронага. "Абвінавачанне яму не прад"яўлялася. Раніцай 23 снежня заканчваюцца 72 гадзіны з моманту затрымання Міхалевіча, пасля гэтага яго павінны або адпусціць, або прад"явіць абвінавачанне і абраць меру стрымання", — сказаў адвакат. Паводле яго слоў, Міхалевіч выглядае добра, на здароўе не скардзіцца, насілле да яго не прымянялася. Палітык перадаў праз адваката жонцы некалькі асабістых просьбаў. Міхалевіч з"яўляецца адным з сямі затрыманых апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Раней давераныя асобы палітыка запатрабавалі яго вызвалення. Акрамя Міхалевіча ў зняволенні застаюцца Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. На волю адпушчаны Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус. Не затрымліваліся Яраслаў Раманчук і Віктар Цярэшчанка. Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010 Аляксей Міхалевіч затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса) і цяпер...
|
|