Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
30.12.2010
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Дворніка Уладзіміра Андрэевіча — старшынёй Гомельскага аблвыканкама; Русецкага Анатоля Максімавіча — старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Зіноўскага Уладзіміра Іванавіча — старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта; Амельяновіча Міхаіла Міхайлавіча — міністрам лясной гаспадаркі; Вашчанку Уладзіміра Аляксандравіча — міністрам па надзвычайных сітуацыях; Жадобіна Юрыя Віктаравіча — міністрам абароны; Жарко Васіля Іванавіча — міністрам аховы здароўя; Качана Алега Леанідавіча — міністрам спорту і турызму; Куляшова Анатоля Нілавіча — міністрам унутраных спраў; Латушку Паўла Паўлавіча — міністрам культуры; Мартынава Сяргея Мікалаевіча — міністрам замежных спраў; Маскевіча Сяргея Аляксандравіча — міністрам адукацыі; Нічкасава Анатоля Іванавіча — міністрам архітэктуры і будаўніцтва; Азярца Аляксандра Уладзіміравіча — міністрам энергетыкі; Праляскоўскага Алега Вітольдавіча — міністрам інфармацыі; Русага Міхаіла Іванавіча — міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання; Снапкова Мікалая Генадзьевіча — міністрам эканомікі; Харкаўца Андрэя Міхайлавіча — міністрам фінансаў; Цалко Уладзіміра Рыгоравіча — міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Шчэрбу Івана Іванавіча — міністрам транспарту і камунікацый; Шчоткіну Мар'яну Акіндзінаўну — міністрам працы і сацыяльнай абароны; Войтава Ігара Вітальевіча — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; Гурулёва Сяргея Пятровіча — старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта; Зайцава Вадзіма Юр'евіча — старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі; Карашкова Валерыя Мікалаевіча — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі; Кузняцова Георгія Іванавіча — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці; Рачкоўскага Ігара Анатольевіча — старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта; Шпілеўскага Аляксандра Францавіча — старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта; Мартынецкага Канстанціна Аляксеевіча — кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; Гуляку Леаніда Паўлавіча — Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Сідзько Сяргея Дзмітрыевіча — старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
|
|