Мясніковіч загаварыў пра непакой. 21.by

Мясніковіч загаварыў пра непакой

31.12.2010 01:20 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«У нас няма ніякіх падстаў для нейкага непакою», — заявіў 30 снежня журналістам прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«І ў сацыяльным, і ў эканамічным развіцці краіна набрала добрыя абароты. У наступным годзе дабрабыт будзе расці, жыць мы будзем лепш», — сказаў ён.

Паводле слоў Мясніковіча, беларускі ўрад зробіць усё, каб «людзям было добра працаваць і адпачываць, каб тыя, хто на пенсіі або вучыцца, былі ў дастатку і маглі рэалізаваць свой патэнцыял».

«Хацелася б, каб 2011 год быў лепшы, чым 2010-ы, а 2012-ы і наступныя гады былі яшчэ лепшыя. Для гэтага ёсць усе падставы. Усе планы, якія былі намечаныя, будуць выкананыя, для гэтага ёсць палітычная воля і стабільнасць у грамадстве», — сказаў Мясніковіч.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У нас няма ніякіх падстаў для непакою», — заявіў 30 снежня журналістам новы прэм’ер Міхаіл Мясніковіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика