Віталь Рымашэўскі выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. 21.by

Віталь Рымашэўскі выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

03.01.2011 11:34 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віталь Рымашэўскі выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе


Як стала вядома "Нашай Ніве", уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе быў выпушчаны экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

У Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нам пацвердзілі гэтую інфармацыю. З самім Рымашэўскім звязацца нам не ўдалося, бо 3 студзеня ўранку ён быў на допыце ў КДБ.

фото

Як нам паведамілі ў БХД, афіцыйнай падставай для вызвалення стала "напісанне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі". 4 студзеня Рымашэўскі мае намер даць прэс-канферэнцыю, на якой раскажа падрабязнасці справы.

Як вядома, захаваліся шматлікія фота і відэа, на якіх 19 снежня Рымашэўскі спыняе правакатараў.

Ужо ў заявах Аляксандра Лукашэнкі 30 снежня адчувалася гатоўнасць адкруціць махавік рэпрэсій назад.

Аляксандр Лукашэнка намякнуў, што выпусціць тых, хто пакаецца перад ім асабіста. "Калі яны не маюць дачынення да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаванняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасць вызвалення, — сказаў ён, але шматслоўна дадаў: — А калі ты вінаваты, то я ўмешвацца не буду. Урэшце, кожны павінен адказваць за сябе. Калі хтосьці будзе ціснуць і патрабаваць, то будзе толькі горш", — папярэдзіў ён.

Як вядома, не быў арыштаваны Яраслаў Раманчук, які выступіў з пакаяльнай заявай у першы ранак пасля арыштаў. Між тым сем астатніх кандыдатаў ад апазіцыі па справе праходзяць. Пяць з іх застаюцца ў зняволенні. А Андрэй Саннікаў арыштаваны нават разам з жонкай. Менавіта супраць яго была скіравана, дарэчы, і заява, якую змусілі прачытаць Раманчука. Мяркуючы па выніках з нешматлікіх участкаў, дзе назіральнікі маглі сачыць за падлікам галасоў, менавіта Саннікаў выходзіў на другое месца пасля Лукашэнкі.

Нагадаем, што 19 снежня дзясяткі тысяч чалавек у Мінску выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць свабодных выбараў без Лукашэнкі.

Пакуль невядома, што напісаў у сваёй "тлумачальнай запісцы" Віталь Рымашэўскі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома "Нашай Ніве", уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе быў выпушчаны экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. У Беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика