У Барысаве арыштаваны былы зубровец Аляксандр Малчанаў
07.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Пра гэта «НН» паведаміла ягоная маці Галіна Андрэеўна. Па яе словах, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом пасля таго, як Аляксандр вярнуўся з працы. «Правялі вобшук, канфіскавалі сістэмны блок, флэшкі. Сашу заклалі рукі ў кайданкі і вывелі. Сказалі, што павезлі ў Мінск», — расказвае Галіна Андрэеўна. Малчанаў нейкі час быў сябрам руху «Зубр», але апошнім часам ні ў якіх арганізацыях не быў. «На Плошчу паехаў як сумленны чалавек», — зазначае ягоная маці. Жанчына скардзіцца, што пры ўварванні чэкісты выламалі дзверы ў доме, цяпер сям’я не ведае, як яе аднавіць. Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад гэтым у доме быў праведзены вобшук.
|
|