Пётр Міклашэвіч: "Выбары Прэзідэнта Беларусі прайшлі ў адпаведнасці з прынцыпамі і нормамі Канстытуцыі"
27.01.2011
—
Новости Политики
|
У Еўрасаюза няма прававых падстаў для ўвядзення санкцый адносна Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі. Старшыня Канстытуцыйнага суда нагадаў, што беларускі парламент напярэдадні прыняў заяву, якой даецца ацэнка рэзалюцыі Еўрапарламента адносна ўвядзення санкцый супраць Беларусі. У прыватнасці адзначаецца, што гэта рэзалюцыя была прынята без дастатковых падстаў. "Як грамадзянін я спадзяюся, што разважлівасць возьме верх і ніякіх эканамічных санкцый адносна Беларусі не будзе прынята", — сказаў ён. "Няма прававых падстаў для ўвядзення санкцый супраць Беларусі. Выбары былі праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, нацыянальным заканадаўствам, і Прэзідэнт, выбраны на свабодных і дэмакратычных выбарах, з'яўляецца легітымным. А тым падзеям, якія адбыліся непасрэдна пасля выбараў, будзе давацца прававая ацэнка", — дадаў Пётр Міклашэвіч. Як адзначыў старшыня КС, у Беларусі ў 2010 годзе ў адпаведнасці з Канстытуцыяй прайшоў шэраг дзяржаўна-палітычных мерапрыемстваў. Найбольш важныя з іх — выбары Прэзідэнта Беларусі, ІV Усебеларускі народны сход, які з'яўляецца канстытуцыйнай формай непасрэднага ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дазвольны парадак правядзення мітынгаў і шэсцяў не супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда. Пётр Міклашэвіч працытаваў некаторыя палажэнні Канстытуцыі Беларусі, дзе, у прыватнасці, гаворыцца, што кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі рэспублікі, абавязаны выконваць законы і паважаць нацыянальныя традыцыі, а таксама годнасць, правы і свабоды, законныя інтарэсы іншых асоб. Такім чынам, у Беларусі на канстытуцыйным узроўні прадастаўлена права грамадскім аб'яднанням і грамадзянам выказваць публічна сваё меркаванне. "Але што датычыцца масавых мерапрыемстваў — гэта звязана з бяспекай удзельнікаў гэтых масавых акцый і бяспекай іншых грамадзян. Таму ў абсалютнай большасці дзяржаў на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваны парадак правядзення такіх масавых мерапрыемстваў. У Беларусі таксама ёсць спецыяльныя заканадаўчыя акты, якія рэгламентуюць арганізацыю і правядзенне такіх масавых мерапрыемстваў", — сказаў Пётр Міклашэвіч. Старшыня Канстытуцыйнага суда таксама нагадаў, што ў адпаведнасці з 23-м артыкулам Канстытуцыі Беларусі абмежаванні правоў і свабод асобы дапускаюцца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Канстытуцыйны суд Беларусі выступае за стварэнне ў рэспубліцы інстытута омбудсмена або Упаўнаважанага па правах чалавека. "Я як кіраўнік Канстытуцыйнага суда і суддзі суда вывучаем вопыт работы такога інстытута. І мы за тое, каб у перспектыве такі інстытут быў уведзены ў рэспубліцы", — сказаў Пётр Міклашэвіч. Старшыня КС растлумачыў, што інстытут омбудсмена з'яўляецца сродкам ускоснага доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя. "У шэрагу краін праз упаўнаважанага па правах чалавека грамадзяне маюць доступ да канстытуцыйнага правасуддзя. Яны звяртаюцца да гэтай асобы, і затым калі ёсць падставы, яна ўносіць прапановы ў Канстытуцыйны суд", — адзначыў Пётр Міклашэвіч. Што датычыцца магчымых тэрмінаў стварэння такога інстытута ў Беларусі, ён растлумачыў, што павінен быць распрацаваны адпаведны законапраект, які ў далейшым павінен прыняць парламент. Пётр Міклашэвіч нагадаў, што ў Беларусі не прадугледжана права грамадзян на індывідуальную канстытуцыйную скаргу, гэта значыць грамадзянін не можа непасрэдна звярнуцца ў Канстытуцыйны суд і ставіць пытанне аб праверцы канстытуцыйнасці таго ці іншага нарматыўна-прававога акта. Пры гэтым такі парадак характэрны не толькі для Беларусі, але і для многіх дзяржаў Еўропы, у тым ліку Францыі. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Еўрасаюза няма прававых падстаў для ўвядзення санкцый адносна Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч на... |
|