Беларусь прыме адэкватныя меры ў адказ на рашэнні Савета ЕС. 21.by

Беларусь прыме адэкватныя меры ў адказ на рашэнні Савета ЕС

02.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэнні Савета ЕС вымушаюць Беларусь пайсці на прапарцыянальныя і адэкватныя па зместу меры, якія будуць накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі, захаванне стабільнасці і кансалідацыі грамадства. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі з прыняццем Саветам ЕС заключэнняў па Беларусі. Заяву агучыў 31 студзеня журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

"Міністэрства замежных спраў Беларусі выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з заключэннямі Савета ЕС ад 31 студзеня 2011 года, — падкрэсліў Андрэй Савіных. — Гэта рашэнне будуецца на яўным замоўчванні ініцыятыўных агрэсіўных дзеянняў і насілля з боку дэманстрантаў, якія праявіліся ў спробе захопу будынка ўрада і парламента Беларусі 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Селектыўнае і прадузятае тлумачэнне ў заключэннях ЕС вынікаў міжнароднага назірання за выбарамі ў Беларусі накіравана на ігнараванне волевыяўлення беларускага народа. Ні адно, ні другое не могуць змяніць фактаў рэчаіснасці. Такі падыход не можа прывесці да правільных вывадаў".

"Закладзеная ў заключэннях Еўрапейскага саюза логіка падштурхоўвае яго да прамога ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы", — адзначыў Андрэй Савіных. "Яна падрывае давер і непазбежна вядзе да дзеянняў, якія разбураюць перспектыву агульнай для ўсходу і захаду нашага кантынента мэты — фарміраванне Еўропы без раздзяляльных ліній, — адзначыў прэс-сакратар МЗС. — Ствараючы штучныя перашкоды на ўзроўні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, Еўрасаюз пазбаўляе сябе магчымасці садзейнічаць у канструктыўным ключы сацыяльна-грамадскім пераўтварэнням у Беларусі. Непрыкрытае імкненне апраўдаць небяспечныя для грамадства парушэнні часткай апазіцыйных сіл закона на справе ўспрымаецца як падтрымка збоку беззаконнасці і экстрэмізму. Гэта практыка перашкаджае фарміраванню ў грамадскіх арганізацый адказнай грамадзянскай пазіцыі, што зыходзіць з інтарэсаў краіны. Наўрад ці гэта адпавядае мэтам, якія афіцыйна абвяшчаюцца ЕС".

Паводле слоў Андрэя Савіных, "асаблівае непрыманне выклікае абсалютна несупастаўная рэакцыя ЕС на значна больш жорсткія дзеянні ўрадаў у некаторых іншых дзяржавах еўрапейскага рэгіёна". Такія ашаламляльныя двайныя стандарты пазбаўляюць сэнсу рыторыку ЕС аб еўрапейскіх каштоўнасцях.

"Напружанасць у адносінах з Еўрапейскім саюзам — гэта не наш выбар. Аднак рашэнні Савета ЕС вымушаюць Рэспубліку Беларусь пайсці на прапарцыянальныя і адэкватныя па зместу меры, якія будуць накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі, захаванне стабільнасці і кансалідацыі беларускага грамадства", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Ён адзначыў, што Беларусь заклікае Еўрапейскі саюз адысці ад логікі процістаяння і неабдуманых спроб разбурыць выбудаваныя нялёгкімі сумеснымі намаганнямі канструктыўныя ўзаемаадносіны.

Беларусь захавае свой паслядоўны курс на паступальную мадэрнізацыю і рэфармаванне дзяржаўных інстытутаў, развіццё грамадскага дыялога і грамадзянскай супольнасці, якія адпавядаюць патрэбнасцям краіны.

"Націск на Рэспубліку Беларусь не мае перспектывы, — адзначыў прэс-сакратар МЗС. — Сумеснае пераадоленне цяжкасцяў у адносінах з ЕС, што ўзніклі не па віне ўладаў Беларусі, адпавядае ўзаемным інтарэсам і справе агульнаеўрапейскага адзінства перад новымі выклікамі і пагрозамі. Мы — за ўмацаванне партнёрскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. За адкрыты, сумленны і паважлівы дыялог і раўнапраўнае супрацоўніцтва, без дыскрымінацыі і двайных стандартаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнні Савета ЕС вымушаюць Беларусь пайсці на прапарцыянальныя і адэкватныя па зместу меры, якія будуць накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика