Аляксандр Радзькоў: "галоўнае ў рабоце ідэолага — жывы кантакт з людзьмі"
12.03.2011
—
Новости Политики
|
Галоўнае ў рабоце ідэолага — жывы кантакт з людзьмі. Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў 10 сакавіка на нарадзе ідэалагічнай вертыкалі ў Мінгарвыканкаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў Аляксандра Радзькова, станоўчы ідэалагічны эфект можна атрымаць не толькі ад выступленняў ідэалагічных работнікаў у вялікіх аўдыторыях. "Галоўнае — жывы кантакт з людзьмі, напрыклад, у цэхах, у дварах, ВНУ", — упэўнены першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што давер людзей могуць заваяваць работнікі, якія валодаюць такімі якасцямі, як адкрытасць, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў. "Калі ідэолаг, які ідзе да людзей, шчыры, мае грамадзянскую пазіцыю, тады будзе поспех і давер людзей", — сказаў Аляксандр Радзькоў. На нарадзе ён назваў ключавыя напрамкі, якія важныя сёння ў рабоце ідэолагаў. Гэта інтэрнэт, моладзь і прадпрымальнікі. "Інтэрнэт запатрабаваны ў насельніцтва. Сацыяльныя сеткі прыцягваюць моладзь і аказваюць на яе ўплыў. Таму электронныя носьбіты павінны стаць адным са складнікаў ідэалагічнай работы", — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. На яго думку, больш увагі неабходна ўдзяляць прадпрымальнікам. "Дырэктыва № 4 дае магчымасць прадпрымальнікам развіваць свой бізнэс. Але мы павінны выхоўваць у прадпрымальніка грамадзянскую пазіцыю. Таму што клапоцячыся аб прыбытку, развіваючы сваю справу, ён павінен разумець, што гэта бізнэс для яго краіны. А ў краіне павінны быць школы, дзіцячыя сады, паліклінікі. Ідэалагічную работу трэба развіваць не толькі на прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасці, але і на прыватных", — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. Ва ўсе часы, адзначыў ён, актуальнай была ідэалагічная работа з моладдзю. "Мы павінны ўлічваць, чаго хоча моладзь, да чаго імкнецца, у якіх умовах жыве. Даць магчымасць знайсці сябе ў сваёй краіне", — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае ў рабоце ідэолага — жывы кантакт з людзьмі. Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў 10 сакавіка на...
|
|