Дарагія беларусы і расіяне!. 21.by

Дарагія беларусы і расіяне!

02.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння — знамянальная дата ў нашай гісторыі — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

15 гадоў таму мы залажылі фундамент для будынка Саюзнай дзяржавы і тым самым замацавалі прыярытэты агульнага развіцця, якія і цяпер вызначаюць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва нашых краін.

Дзякуючы аб'яднанню гуманітарнай, эканамічнай і ваеннай прасторы, якое шмат у чым ужо адбылося, Беларусь і Расія паслядоўна вырашаюць пытанні ўзаемадзеяння, нягледзячы на чараду глабальных выклікаў і пагроз, якія ўзрушваюць сусветную супольнасць.

У рамках Саюзнай дзяржавы паспяхова ажыццяўляюцца дзясяткі сумесных вытворчых, навукова-тэхнічных, сацыяльных, абаронных і іншых праграм. Створана значная аснова для рэалізацыі новых грандыёзных праектаў у такіх перспектыўных сферах, як ядзерная энергетыка і асваенне космасу.

Уражальныя вынікі дасягнуты ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку за кошт выкарыстання пераваг агульнай эканамічнай прасторы, устаранення гандлёвых бар'ераў, уніфікацыі нарматыўна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Зроблены сур'ёзныя крокі па арганізацыі агульнай сістэмы сацыяльнай абароны беларусаў і расіян, забеспячэнні іх роўных правоў і правядзенні адзінай міграцыйнай палітыкі.

Саюз Беларусі і Расіі фактычна стаў рухаючай сілай і каталізатарам шматбаковых інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, надаўшы важны імпульс збліжэнню эканомік Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі і стварыўшы неабходныя перадумовы для фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы.

Эфектыўная і ўзгодненая праца органаў Саюзнай дзяржавы і Мытнага саюза — залог рэалізацыі вялізнага сумеснага патэнцыялу па забеспячэнні інтэнсіўнага і ўстойлівага развіцця нашых краін, росту дабрабыту нашых народаў.

Дарагія сябры!

Дасягненні саюзнага будаўніцтва магчымыя толькі дзякуючы маштабнай падтрымцы, якую вы аказваеце гэтаму лёсавызначальнаму для ўсіх нас і наступных пакаленняў працэсу.

Перакананы ў паспяховым ажыццяўленні арганічных імкненняў народаў да дынамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Сардэчна віншую вас са святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Моцнага вам здароўя, шчасця, міру і дастатку.

Аляксандр Лукашэнка,

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы,

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння — знамянальная дата ў нашай гісторыі — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 15 гадоў таму мы залажылі фундамент для будынка Саюзнай дзяржавы і тым самым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика