Сербія прызначыла новага амбасадара ў Беларусі
08.04.2011 17:55
—
Новости Политики
|
Сербія прызначыла новага амбасадара ў Беларусі Новым амбасадарам Сербіі ў Беларусі стаў доктар Стоян Еўтыч. Адпаведны загад падпісаў прэзідэнт балканскай краіны Барыс Тадзіч.
Як распавялі Еўрарадыё ў дыппрадстаўніцтве, пакуль невядома, калі новы пасол прыбудзе ў Мінск. Да яго прыезду амбасадай па-ранейшаму кіруе Срэчка Джукіч. Дарэчы, у верасні мінулага года Джукіч стаў дуаенам – пратакольным кіраўніком дыпламатычнага корпуса, амбасадарам, старэйшым па часе прыбывання ў краіне. Сербскую амбасаду ён узначаліў у канцы 2004 года. 62-гадовы Стоян Еўтыч, які прыедзе на змену Джукічу, у свой час быў міністрам сельскай гаспадаркі, Старшынёй саюза кааператараў Сербіі, віцэ-прэзідэнтам Гаспадарчай палаты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новым амбасадарам Сербіі ў Беларусі стаў доктар Стоян Еўтыч. Адпаведны загад падпісаў прэзідэнт балканскай краіны Барыс Тадзіч. Як распавялі Еўрарадыё ў...
|
|