Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі будзе рабіцца ўсё, каб не дапусціць трагедыі, падобнай на тую, што адбылася ў метро"
21.05.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым учора, наведваючы Свята-Духаў кафедральны сабор, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Мітрапаліту Філарэту і ўсёй Беларускай праваслаўнай царкве за тое, што свяшчэннаслужыцелі ў тыя цяжкія і самотныя дні былі прыкладам для ўсіх канфесій Беларусі. "Вы былі з народам, з людзьмі. Прашу перадаць усім свяшчэннаслужыцелям шчырую ўдзячнасць за каласальную падтрымку беларускага народа ў тыя дні". Паводле яго слоў, прычына гэтай страшнай з'явы, якая стала магчымай у Беларусі, у тым ліку ў недахопах і заганах грамадства, пра якія царква шмат разоў гаварыла і пастаянна паўтарае цяпер. "У часы глабалізацыі процістаяць гэтаму злу вельмі цяжка, але трэба. І мы будзем рабіць усё, каб такое на нашай зямлі не паўтарылася, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы, вядома, будзем прытрымлівацца запаведзей Госпада, і яны даюць нам магчымасць прадухіляць такія з'явы на беларускай зямлі".Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што здарэнне не з'яўляецца сістэмнай праявай для Беларусі. "Мы гэта ўжо ведаем цяпер, і дзякуй Богу, што гэта так. Але самазаспакойвацца нельга. Свет бурліць не толькі эканамічна, не толькі маральна, прыніжаючы годнасць чалавека і парушаючы Божыя запаведзі, свет бурліць ужо са зброяй у руках, — канстатаваў Прэзідэнт Беларусі. — Кожны дзень гінуць тысячы і тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. І ў гэтым кругавароце — эканамічным, палітычным, сацыяльным і ваенным — нам трэба краіну ўтрымаць. Стаяць цвёрда, сціснуўшы зубы, да апошняга". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым учора, наведваючы Свята-Духаў кафедральны сабор, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка...
|
|