Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна прайшла ў загараднай рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі
21.05.2011
—
Новости Политики
|
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна прайшла ў загараднай рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. У цэнтры ўвагі былі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй за першы квартал 2011 года склаў $8248,7 млн, у тым ліку экспарт — $2850,6 млн, імпарт — $5398,1 млн. Вартасны аб'ём экспарту ў параўнанні з першым кварталам 2010 года з разліку ў бягучых цэнах павялічыўся на 39,2 працэнта, або на $803,2 млн, імпарту — на 48,3 працэнта, або на $1757,9 млн. У 2010 годзе аб'ём знешняга гандлю Беларусі і Расіі склаў $27874,3 млн (рост у параўнанні з 2009 годам 118,9 працэнта), у тым ліку экспарт — $9816,1 млн (146,1 працэнта), імпарт — $18058,2 млн (108 працэнтаў). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна прайшла ў загараднай рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы. Аб...
|
|