Аляксандр Лукашэнка: "Таленты, якія нарадзіліся ў Беларусі, павінны прыносіць карысць свайму народу". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Таленты, якія нарадзіліся ў Беларусі, павінны прыносіць карысць свайму народу"

31.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь мае патрэбу ў здольных і энергічных людзях. Аб гэтым 30 мая, сустракаючыся з навучэнцамі, студэнтамі і прадстаўнікамі таленавітай моладзі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, таленавітыя людзі з'яўляюцца лакаматывам сусветнай гісторыі. "Беларуская зямля багата на слаўныя імёны. Іх спадчына — унікальныя помнікі дойлідства, шэдэўры навуковай думкі, літаратуры і мастацтва — з'яўляецца нашай духоўнай апорай і прадметам нацыянальнага гонару, — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. — Сёння наша краіна мае патрэбу ў здольных і энергічных людзях. Грандыёзныя планы могуць быць рэалізаваны толькі тымі, хто генерыруе новыя ідэі і ажыццяўляе іх на практыцы. Падтрымка талентаў — інвестыцыі ў будучае".

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у кожным дзіцяці закладзены свой талент, і важна своечасова яго ўбачыць і падтрымаць. "Менавіта для гэтага ў Беларусі створана эфектыўная сістэма работы, якая дае магчымасць ва ўсёй паўнаце раскрыць і развіць здольнасці дзяцей і маладых людзей. Любы талент можа разлічваць на адрасную, мэтанакіраваную падтрымку і ўвагу з боку дзяржавы", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзясяткі алімпіяд, фестываляў і конкурсаў даюць шырокія магчымасці, каб праявіць сябе. У гэтым годзе да іх дабаўлена яшчэ два тэлевізійныя праекты — "Дзеці новага пакалення" і "Я спяваю!", што адкрылі яркія імёны, якімі краіна па праву можа ганарыцца.

Пры падтрымцы дзяржавы ў краіне расце дастойная навуковая і творчая змена, якая з гонарам прадстаўляе краіну за мяжой. Лепшае сведчанне таго — 26 узнагарод высокай пробы, заваяваных у мінулым годзе беларускімі школьнікамі на міжнародных алімпіядах. Паспяховымі былі і выступленні прадстаўнікоў Беларусі на моладзевых Дэльфійскіх гульнях, Собінаўскім музычным фестывалі, конкурсе "Дзіцячая новая хваля" і іншых прэстыжных творчых спаборніцтвах.

"Краіна дае ўсім вам унікальныя стартавыя магчымасці. Распарадзіцеся імі з карысцю як для сябе, так і для сваёй Айчыны. Няхай вашы медалі і прызы прынясуць з часам рэальную карысць Беларусі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства.

"Маладым прадстаўнікам творчых прафесій заўсёды было няпроста прабівацца. У сувязі з гэтым хацеў бы даручыць ураду распрацаваць сістэму садзейнічання маладым талентам ва ўвасабленні іх задум на практыцы і наогул надаць новы імпульс развіццю сучасных напрамкаў мастацтва, дзе моладзь можа рэалізаваць сябе", — сказаў Прэзідэнт.

"Мы ганарымся вашымі поспехамі і ўскладаем на вас асаблівыя надзеі. Але памятайце, што каму шмат дадзена, з таго шмат і спытаюць. У вас усё наперадзе. Будзьце актыўнымі і мэтанакіраванымі", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар асобна сказаў цёплыя словы педагогам, намаганні якіх далі магчымасць дасягнуць уражальных вынікаў. Ён таксама прапанаваў звярнуць больш пільную ўвагу на таленавітых педагогаў, якія працуюць у рэгіёнах. "У нас у гімназіях, школах столькі таленавітых выкладчыкаў, што сёння гаварыць аб тым, што ў нас нібыта нейкі дэфіцыт у ВНУ, проста нельга. Вазьміце іх адтуль, вазьміце гэтых настаўнікаў, паплечнікаў, якія рыхтуюць гэтых таленавітых людзей. І я ўпэўнены, што яны фору дадуць усім вашым выкладчыкам, якія сёння працуюць у ВНУ. Трэба прывезці іх з рэгіёнаў і падтрымаць тут".

Аляксандр Лукашэнка па традыцыі ўручыў пераможцам розных міжнародных алімпіяд і конкурсаў пасведчанні, нагрудныя знакі і дыпломы. Ён запрасіў усіх да нефармальнай і адкрытай размовы, прапанаваўшы выказваць цікавыя думкі і прапановы.

"Я вельмі хацеў бы, каб тыя таленты, якія нарадзіліся, узніклі ў нашай краіне, працавалі на нашу краіну. Так, вы можаце ехаць вучыцца куды хочаце, у любы пункт планеты. Вы будзеце запатрабаваны. Але вы павінны памятаць, што карысць вы павінны прыносіць свайму народу", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што, як правіла, таленавітыя беларусы ў выніку вяртаюцца назад.

"Мы, вядома, нікога трымаць не будзем, але я як Прэзідэнт хацеў бы, каб вы жылі і працавалі тут. Таму што, як ні круці, свая зямля, нашы бацькі, дзяржава ў многім садзейнічалі таму, каб вы не проста нарадзіліся таленавітымі, а змаглі развіць гэты талент. Таму вы проста абавязаны з гэтага пункту гледжання працаваць на нашай зямлі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь мае патрэбу ў здольных і энергічных людзях. Аб гэтым 30 мая, сустракаючыся з навучэнцамі, студэнтамі і прадстаўнікамі таленавітай моладзі, заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика