Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў Сільвіа Берлусконі
02.06.2011
—
Новости Политики
|
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Рэспублікі, а таксама з нагоды 150-годдзя аб'яднання Італіі Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў гэтай краіны Сільвіа Берлусконі. У віншавальным пасланні Джорджа Напалітана Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што "ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковых беларуска-італьянскіх сувязяў і канструктыўная сумесная работа з'яўляюцца трывалай асновай далейшага развіцця ўзаемадзеяння паміж нашымі дружалюбнымі краінамі". "Упэўнены, што больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай цалкам адпавядае ўзаемным інтарэсам і будзе садзейнічаць умацаванню стабільнасці на еўрапейскім кантыненце", — гаворыцца ў віншаванні Сільвіа Берлусконі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Рэспублікі, а таксама з нагоды 150-годдзя аб'яднання Італіі... |
|