Беларусь разлічвае прыцягнуць $3,5-8 млрд у рамках праграмы з МВФ
02.06.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым паведаміў учора журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 мая накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб прадастаўленні рэспубліцы стабілізацыйнага крэдыту. З 1 па 14 чэрвеня ў Мінску працуе місія МВФ, у ходзе якой плануюцца кансультацыі адносна адпаведнай праграмы дзеянняў урада і Нацыянальнага банка Беларусі. У ходзе работы місіі будуць разгледжаны пытанні бягучай эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, абмеркаваны меры, што прымаюцца ўрадам і Нацыянальным банкам па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, а таксама будзе вызначана магчымасць падтрымкі Міжнародным валютным фондам праводзімай у краіне макраэканамічнай палітыкі. "Мы ставім для сябе задачу з Нацыянальным банкам у рабоце з гэтай місіяй і, магчыма, чарговай місіяй, з якой будзем рыхтаваць непасрэдна праект праграмы для прадстаўлення ў савеце дырэктараў МВФ, і ацэньваем памер падтрымкі ад $3,5 млрд да $8 млрд.", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Плануецца, што праграма будзе разлічана на 3-5 гадоў. "Цана грошай (чаканага крэдыту. — Заўвага БЕЛТА) у 2 разы ніжэйшая, чым кошт стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС", — дадаў прэм'ер-міністр. "Я сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва МВФ у Беларусі. Мы дзве гадзіны абмяркоўвалі пытанні. Місія, якая цяпер у нас працуе, прыехала з мэтай ажыццяўлення маніторынгу выканання тых рэкамендацый, што былі дадзены мінулай місіяй. Але мы вырашылі сумясціць работу гэтай місіі з разглядам падыходаў па фарміраванню чарговай праграмы супрацоўніцтва з фондам", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, у грамадскім разуменні МВФ — гэта тая арганізацыя, якая прадастаўляе выгадныя крэдыты. Аднак МВФ — гэта своеасаблівы семафор, які паказвае міжнароднай супольнасці, якое святло запалена: чырвонае — значыць, трэба ўстрымацца, жоўтае — значыць, ёсць пэўная трывога. "Мы разлічваем, што ў выніку работы гэтай, і магчыма, наступнай місій мы выйдзем на тое, каб быў зялёны сігнал, які паказвае, што сюды можна прыцягваць і рэсурсы МВФ, і для прыватнага капіталу — што сюды можна прыходзіць і з добрай эфектыўнасцю вырашаць праекты", — адзначыў прэм'ер-міністр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў учора журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31... |
|