Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк з'явіцца пад Мінскам
02.06.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. "У нас намячаецца грандыёзны праект, які можа не ўступаць "Сколкаву", а можа, нават недзе цікавейшы. Гэта беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Мы цяпер завяршылі чарговы тур перагавораў. Пляцоўка пад гэты аб'ект ужо вызначана ў раёне Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" плошчай 5,5 тыс.га. У бліжэйшы час будзем выходзіць да кіраўніка дзяржавы з прапановамі аб характары міжурадавага пагаднення і механізме рэалізацыі гэтага праекта", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Плануецца, што гэта дасць магчымасць за 5-7 гадоў калі не падвоіць ВУП, то прынамсі істотна рушыць наперад. Прычым за кошт паставак навукаёмістай, канкурэнтаздольнай прадукцыі на сусветныя рынкі, дадаў прэм'ер-міністр. Акрамя таго, у парку плануецца рэалізаваць шэраг імпартазамяшчальных праектаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. |
|