Амбасадар Італіі: Візіт Берлусконі ў Беларусь ў бліжэйшы час немагчымы
02.06.2011 21:16
—
Новости Политики
|
Амбасадар Італіі: Візіт Берлусконі ў Беларусь ў бліжэйшы час немагчымы У чацвер Амбасада Італіі ў Беларусі зладзіла святочны прыём з нагоды Дня Рэспублікі і 150-годдзя аб’яднання краіны. Прыём праходзіў на ўскрайку Мінска ў адным са спартовых клубаў. Павіншаваць італьянскіх дыпламатаў прыйшлі прадстаўнікі амаль усіх амбасад, акрэдытаваных у Беларусі, палітыкі, грамадскія дзеячы.
Афіцыйная частка была вельмі кароткай. З невялікай прамовай выступілі амбасадар Арнольда Абеці. І з некалькімі словамі ў адказ – намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў. Падчас неафіцыйнай часткі спадар Арнольда Абеці адказаў на пытанні Еўрарадыё. Еўрарадыё: Пэўны час таму Аляксандр Лукашэнка пагражаў тым, што з Беларусі будуць высланыя некаторыя дыпламаты краін ЕС з Беларусі. Ці прынялі вы гэтую пагрозу ў свой адрас. Напрыклад, з-за таго, што не ўзялі ўдзел ва ўскладанні вянкоў 9 траўня? Арнольда Абеці: На ўскладанні вянку 9 траўня амбасадары не прысутнічалі, таму што іх не запрасілі. Прынамсі, пэўную частку дыпламатычнага корпуса. Што тычыцца выказванняў спадара Лукашэнкі, то я, паважаючы яго пасаду, не буду іх каментаваць. У кожным выпадку, калі следам за яго выказваннем будуць прынятыя некаторыя дзеянні, то зразумела, што адказнасць будзе на ім. І ні на кім іншым. Еўрарадыё: Некалькі дзён таму з’явілася інфармацыя, што ў Беларусь можа прыехаць прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. Праўда, гэтая інфармацыя была абвергнутая, але ці магчымы такі візіт бліжэйшым часам? Арнольда Абеці: Гэта інфармацыя ўзнікла з-за памылкі адваката Берлусконі. Бо ён назваў Беларусь замест Румыніі, замест Бухарэста. Што ж тычыцца верагоднасці візіту, то я б устрымаўся ад нейкіх прагнозаў. Але не думаю, што ў бліжэйшы час такі візіт магчымы. Неабходна памятаць, што Італія ў любым выпадку сябра і заснавальнік Еўрапейскага саюза. Еўрарадыё: А як сябра і заснавальнік Еўрапейскага саюза Італія падтрымлівае пазіцыю некаторых краін ЕС, якія выказваюцца за пашырэнне санкцый супраць Беларусі? Арнольда Абеці: Італія займае вельмі выразную пазіцыю. Часткова гэтаму паспрыяў і я. Я ўпэўнены, што пэўныя рашэнні з’яўляюцца неабходнымі, але дзверы для дыялога павінны заўсёды заставацца адчыненымі. І такім чынам усё, што можа перашкодзіць магчымаму дыялогу Італія пастараецца да апошняга пазбягаць. Тыя рашэнні, якія прымаюцца ў Бруселі, прымаюцца на цэнтральным узроўні Еўрапейскага саюза. Такім чынам, адказнасць будзе на лідарах Італіі, якія павінны будуць у пэўны момант, у залежнасці ад сітуацыя, прымаць пэўныя рашэнні. Еўрарадыё: Вы працуеце ў Беларусі не вельмі даўно, але ці ўспрымаеце блізка да сэрца тыя падзеі, якія тут адбываліся зусім нядаўна і адбываюцца цяпер? Арнольда Абеці: Я, як дыпламат, павінен устрымлівацца ад таго, каб выказваць меркаванні пра пэўныя падзеі. Але адну рэч я заўсёды казаў і буду паўтараць – я адчуваю сябе вельмі блізка да Беларусі і да яе народа. Еўрарадыё: Час ад часу вам даводзіцца сустракацца з беларускімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі ўрада. І я ведаю, што вы імкнецеся наладзіць больш цесныя стасункі паміж нашымі краінамі. Што адказваюць нашы чыноўнікі на гэтыя памкненні? Што перашкаджае нашым краінам супрацоўнічаць? Арнольда Абеці: У мяне былі візіты ветлівасці, якія я наносіў розным прадстаўнікам беларускага ўрада. Падчас іх я заўсёды ясна і выразна паўтараў, што я хацеў бы дзейнічаць такім чынам, каб палепшыць якасць нашых стасункаў. Якія і так нядрэнныя. Але я адзін не змагу гэтага зрабіць. І прынцыповы адказ на мае словы заўсёды станоўчы. Зразумела, што часам прымаюцца іншыя рашэнні, якія не залежаць ад маіх суразмоўцаў. І часта гэтыя рашэнні змяншаюць волю да ўдасканалення тых стасункаў, якія мелі б тэндэнцыю да вырашэння ці больш паскоранага развіцця. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер Амбасада Італіі ў Беларусі зладзіла святочны прыём з нагоды Дня Рэспублікі і 150-годдзя аб’яднання краіны. Прыём праходзіў на ўскрайку Мінска ў адным са... |
|