Дзяржаўнымі ўзнагародамі ў Беларусі адзначаны 34 работнікі розных сфер. 21.by

Дзяржаўнымі ўзнагародамі ў Беларусі адзначаны 34 работнікі розных сфер

07.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнікі розных сфер узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту. Адпаведны ўказ 3 чэрвеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэна Пашаны ўдастоены начальнік механічнага цэха ААТ "Керамін" Мар'ян Бубен. Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны вядучы майстар сцэны тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Гасцюхін і загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Зінкевіч. Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены 16 работнікаў. Яшчэ 8 чалавек узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена вядучым майстрам сцэны тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзіміру Грыцэўскаму, Анатолю Цярпіцкаму і Пятру Юрчанкову. Таксама чатыром работнікам прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь". Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 6 работнікам розных сфер.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі розных сфер узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика