Беларусь гатова прапанаваць Кітаю ўдзел у рэалізацыі праектаў у сферы высокіх тэхналогій. 21.by

Беларусь гатова прапанаваць Кітаю ўдзел у рэалізацыі праектаў у сферы высокіх тэхналогій

08.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітае прыход у Беларусь буйных кітайскіх кампаній, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 7 чэрвеня на сустрэчы ў Мінску з кіраўніцтвам кітайскай прамысловай карпарацыі "Вялікая сцяна".

"Мы добра ведаем пра дзейнасць вашай кампаніі, тыя грандыёзныя праекты, якія вы рэалізуеце з 1980 года, і мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з вашай кампаніяй", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў бакоў ёсць "шматмільённыя праекты ў сферы высокіх тэхналогій, па якіх мы дамовіліся супрацоўнічаць".

"Тым не менш мы гатовы разгледзець любыя вашы прапановы па вашай дзейнасці ў Беларусі і гатовы таксама прапанаваць вам шэраг праектаў, якія мы маглі б ажыццявіць разам, выгадных для абодвух бакоў", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу прэзідэнт прамысловай карпарацыі Інь Лімін расказаў, што мэтай прыезду кітайскай дэлегацыі ў Беларусь з'яўляецца рэалізацыя праекта спадарожнікавай сувязі, а таксама іншых праектаў у галіне высокіх тэхналогій. "Вельмі спадзяёмся пачаць супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне спадарожнікавай сувязі, спадарожнікавага дыстанцыйнага зандзіравання зямлі, іншых галінах высокіх тэхналогій, каб развіваць наша двухбаковае ўзаемадзеянне", — адзначыў кіраўнік карпарацыі.

Кітайская прамысловая карпарацыя "Вялікая сцяна" — буйнейшая дзяржаўная кампанія КНР, якая ажыццяўляе камерцыйныя запускі і пастаўку спадарожнікаў, а таксама займаецца развіццём міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне касмічнай тэхнікі. Нараўне з вытворчасцю касмічнай прадукцыі і аказаннем паслуг у сферы касмічных тэхналогій кампанія з'яўляецца пастаўшчыком новых крыніц энергіі і матэрыялаў, інфармацыйна-электроннай прадукцыі, нафтавага і нафтахімічнага абсталявання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітае прыход у Беларусь буйных кітайскіх кампаній, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика