Дарагія суайчыннікі!
02.07.2011
—
Новости Политики
|
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйна трэцяга ліпеня мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Ушаноўваем бяспрыкладны подзвіг савецкага салдата, смуткуем аб мільёнах загінулых дзеля Вялікай Перамогі. Вечная ім слава! Нашчадкі пераможцаў з пачуццём глыбокай адказнасці за лёс Радзімы працягваюць традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні і павелічэнні іх заваёў, забеспячэнні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту беларускай дзяржавы. За мінулыя дзесяцігоддзі адроджаная стваральнай працай народа незалежная Беларусь заняла годнае месца ў сусветным супольніцтве. Перакананы, што дзякуючы згуртаванасці і працавітасці мы справімся з любымі перашкодамі на шляху да намечанай мэты — далейшага працвітання роднай Беларусі. У гэты святочны дзень ад усёй душы зычу вам нязменнай любові да Айчыны, упэўненасці ва ўласных сілах і цудоўнай будучыні нашай краіны. Добрага вам здароўя, міру і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна трэцяга ліпеня мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў... |
|