Мінінфарм Беларусі адклікаў з ВГС іск аб спыненні выпуску газеты "Народная воля". 21.by

Мінінфарм Беларусі адклікаў з ВГС іск аб спыненні выпуску газеты "Народная воля"

14.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала з Вышэйшага гаспадарчага суда іскавую заяву аб спыненні выпуску газеты "Народная воля", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.

Іск адкліканы ў сувязі з магчымасцю пазасудовага ўрэгулявання сітуацыі, зыходзячы з прынцыпу свабоды сродкаў масавай інфармацыі.

Раней Мінінфармам была адклікана з суда іскавая заява аб спыненні выпуску газеты "Наша Ніва". Прычына такога рашэння міністэрства практычна такая ж, як і ў сітуацыі з "Народной воляй".

У міністэрстве адзначылі, што патрабаванні да рэдакцый гэтых СМІ былі абгрунтаваны і прад'яўлены ў адпаведнасці з нормамі закона "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з неаднаразовым парушэннем яго палажэнняў. Мінінфарм заклікае ўсе сродкі масавай інфармацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, няўхільна выконваць заканадаўства, а таксама кіравацца нормамі прафесійнай этыкі журналіста і агульнапрынятымі нормамі маралі.

Іскавыя заявы ў ВГС аб спыненні выхаду газет Міністэрствам інфармацыі былі пададзены 25 красавіка 2011 года. Гэта рашэнне было прынята ў адпаведнасці з падпунктам 2.2 пункта 2 арт. 51 закона Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства інфармацыі Беларусі адклікала з Вышэйшага гаспадарчага суда іскавую заяву аб спыненні выпуску газеты "Народная воля", паведамілі карэспандэнту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика