Аляксандр Лукашэнка даў Віцебскай вобласці год для выхаду сельскай гаспадаркі на рэнтабельную работу
21.07.2011
—
Новости Политики
|
Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў учора ў час рабочай паездкі ў гэты рэгіён, перадае БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Віцебская вобласць павінна вызначыцца з аптымальнымі для вырошчвання ў гэтым рэгіёне сельгаскультурамі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікі гаспадарак ведаюць, якія з сельгаскультур даюць максімальную аддачу на іх землях. На гэту інфармацыю павінны арыентавацца губернатары, а не даводзіць зверху планы па апрацоўцы той або іншай культуры. "Калі зверху ідзе ўстаноўка атрымаць 2 млн тон, гэта будзе мінус 20 працэнтаў рэнтабельнасці, а потым усё гэта закладуць у птушку, свініну і наогул ніякай рэнтабельнасці", — растлумачыў Прэзідэнт. "Збожжавыя культуры трэба сеяць з розумам. Я лічу, што тут, на поўначы краіны, адзінкавыя палі, дзе можна сеяць збожжавыя і рэнтабельна атрымліваць ураджай", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "Навошта апрацоўваць нерэнтабельныя культуры?" — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама і пытанне выпасу жывёлы ў поймах. На яго думку, у Віцебскай вобласці гэтаму ўдзяляецца недастаткова ўвагі. "Віцебская вобласць сёння ў хвасце ў гэтым плане. Пралятаючы, я не бачыў ніводнага статка ў пойме, аб чым мы дамаўляліся. Прыпяць побач не стаяла з гэтымі ўгоддзямі", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што перспектывай гэтага рэгіёну з'яўляецца вытворчасць ялавічыны, упор жа на іншыя віды ў жывёлагадоўлі не дасць належнай аддачы і ў асноўным будзе стратным без дзяржпадтрымкі. Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу на слабае прымяненне ў Віцебскай вобласці інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання культур. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы далажыў кіраўніку дзяржавы аб пачатку і асаблівасцях уборкі ўраджаю збожжавых як у цэлым па краіне, так і Віцебскай вобласці, і ў прыватнасці, у Пастаўскім раёне. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень уборку збожжавых пачалі ўсе вобласці. Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна пачынаць уборку збожжавых, пакуль гэтаму спрыяе надвор'е. Прэзідэнт змяніў запланаваны праграмай маршрут наведвання гаспадарак. Ён падкрэсліў, што ў далейшым такая практыка будзе прадоўжана, і выбраў для наведвання СВК "Камайскі". Кіраўнік дзяржавы пабываў на малочнатаварным комплексе, разлічаным на вырошчванне 730 галоў жывёлы, на зернесушыльным комплексе, паглядзеў, як вядзецца ўборка збожжавых на палях гаспадаркі. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка, пацікавіўшыся ў старшыні Пастаўскага райвыканкама Віктара Гутарава, якая з гаспадарак з'яўляецца перадавой у раёне, вырашыў наведаць і яе. Лепшай гаспадаркай раёна з'яўляецца ААТ "Хацілы-Агра", што спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі з развітым насенняводчым вырошчваннем збожжавых культур. За студзень—май 2011 года тут атрымана Br1,6 млрд чыстага прыбытку, пры гэтым рэнтабельнасць продажаў склала 21,3 працэнта. Аляксандр Лукашэнка пабываў на малочнатаварнай ферме гаспадаркі і таксама азнаёміўся з пачаткам вядзення ўборкі збожжавых. Прэзідэнт Беларусі патрабуе ствараць у Беларусі вытворчасці прадукцыі з высокай доляй дабаўленай вартасці. Такую задачу ён паставіў учора, наведваючы ПВУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што перспектыўным напрамкам з'яўляецца будаўніцтва міні-ЦЭЦ, на аснове якой можна ствараць новыя вытворчасці, у прыватнасці, комплексы па сушцы драўніны і паўнацэнныя мэблевыя вытворчасці. "Паўфабрыкат нам не патрэбны. Тое, што мы дзесьці паддоны прадаём, гэта трэба паглядзець і спыніць гэты разбой. Трэба прадаваць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. ПВУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр" створаны ў 2003 годзе на базе дрэваапрацоўчага прадпрыемства індывідуальнага прадпрымальніка Анатоля Бабічава, які цяпер яго і ўзначальвае. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці глухіх і зашклёных дзвярных блокаў з клеенага масіву сасны і каштоўных парод драўніны, паліўных гранул (пелет). За пяць месяцаў 2011 года атрымана звыш Br5,5 млрд чыстага прыбытку, тэмп росту экспарту да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 140,6 працэнта. Звяртаючыся да дырэктара прадпрыемства, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму дыверсіфікаваць вытворчасць, паколькі, на думку Прэзідэнта, сёння ёсць попыт на драўніну за мяжой, заўтра яго можа не быць, таму трэба мець іншую альтэрнатыўную вытворчасць, а то яшчэ і дзве, і тры. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным удзел у развіцці турыстычнай галіны. "Пятая калона" мяне крытыкавала, што мы з Косінцам пабудавалі турыстычны аб'ект. Праўда, здымалі і ў інтэрнэт давалі не той дом, у якім нават я жыву. Але ў гэты аб'ект — прыязджай, адпачывай, парся ў лазні, зразумела, за грошы, але не за вялікія. Там трэба развіваць турыстычныя аб'екты. Туды просяцца багатыя людзі, гатовы плаціць тысячу долараў за суткі. Яны няхай пішуць. Наша справа — рабіць. Калі сюды паедуць іншаземцы, а яны з задавальненнем сюды прыедуць, ад іх тут адбою не будзе", — сказаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што ў гэтым годзе беларускія дамы адпачынку не могуць задаволіць попыт. "Я там яшчэ не быў ні разу, толькі мяне крытыкуюць. Добры аб'ект, мы яго будзем развіваць, там трэба паставіць яшчэ дамоў 10-15", — адзначыў Прэзідэнт. "Таму менш трэба слухаць, а больш рабіць, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Калі крытыкуе "пятая калона", лічы, правільна робім". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка даў Віцебскай вобласці год для выхаду сельскай гаспадаркі на рэнтабельную работу Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў учора ў час рабочай паездкі ў гэты рэгіён, перадае БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Віцебская вобласць павінна... |
|