Беларусь мае намер надаць партнёрству з Катарам стратэгічны характар. 21.by

Беларусь мае намер надаць партнёрству з Катарам стратэгічны характар

16.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь мае намер надаць супрацоўніцтву з Катарам характар стратэгічнага партнёрства як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора ў ходзе сустрэчы з Эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Хамадам бен Халіфой аль-Тані, перадае БЕЛТА.

"Мы зноў пераканаліся ў гатоўнасці катарскіх партнёраў ісці нам насустрач, шукаць шляхі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У нас ужо ёсць пэўныя ўстаноўкі, але галоўнае — напрацоўкі, галоўнае — добрая воля, моцная дружба і ўзаемапавага, якія звязваюць нашы народы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час, на яго думку, "на жаль, эканамiчнае ўзаемадзеянне пакуль адстае ад палiтычнага, i мы зацiкаўлены ў выраўноўваннi гэтага дысбалансу".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь i Катар могуць эфектыўна ўзаемадзейнiчаць у сферах энергетыкi, нафтахiмii, транспарту, сувязi i тэлекамунiкацый, будаўнiцтва, вытворчасцi прадуктаў харчавання i будматэрыялаў. На думку Прэзiдэнта, прыцягненне iнвестыцый i ведаў у гэтыя сектары эканомiкi дасць магчымасць атрымаць найбольшы эфект.

Прэзiдэнт з задавальненнем адзначыў моцныя змяненнi. Ён сказаў, што ўражаны тым прагрэсам, якога дабiлася Дзяржава Катар з часу яго папярэдняга вiзiту ў гэту краiну. Аляксандр Лукашэнка таксама з задавальненнем адзначыў, што Катар застаецца апорай стабiльнасцi i бяспекi ў рэгiёне.

Дыпламатычныя адносiны памiж Беларуссю i Дзяржавай Катар устаноўлены ў студзенi 1996 года. Супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Катарам мае канструктыўны характар. Пазiцыi дзвюх краiн супадаюць па асноўных пытаннях мiжнароднага парадку дня.

Па выніках перамоў у ходзе афіцыйнага візіту падпісана дзевяць дакументаў. Сярод іх міжурадавае пагадненне пра паветраныя зносіны, пагадненне пра супрацоўніцтва ў прававой сферы, міжурадавае пагадненне пра кантакты ў галіне сродкаў масавай інфармацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь мае намер надаць супрацоўніцтву з Катарам характар стратэгічнага партнёрства як у палітычнай, так і ў эканамічнай сферы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика