Беларусь разлічвае на развіццё СНД
06.09.2011
—
Новости Политики
|
Беларусь разлічвае на развіццё Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым заявіў 3 верасня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у пашыранам складзе ў Душанбэ прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БЕЛТА. Прэм'ер-міністр адзначыў, што, нягледзячы на крытыку, якая гучыць у адрас СНД, ёсць шмат станоўчых момантаў у Садружнасці. Яны даюць магчымасць узгадняць палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя пытанні і вырашаць іх даволі паспяхова. "Лічу, што рознагалоссі ў пэўнай ступені гэта добра, паколькі яны не маюць сістэмнага характару. Гэтыя рознагалоссі не даходзяць да разрыву адносін", — сказаў ён. У цэлым Міхаіл Мясніковіч лічыць, што адным з найбольш станоўчых момантаў развіцця супрацоўніцтва ў СНД з'яўляецца магчымасць дасягнення яе краінамі-ўдзельніцамі дамоўленасцяў па рэалізацыі сумесных праектаў у даволі хуткім рэжыме. Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, набыты ў СНД вопыт можа быць паспяхова выкарыстаны ў Мытным саюзе. "Мы сур'ёзна рушылі наперад у Мытным саюзе, аднак прыём новых членаў павінен ажыццяўляцца вельмі ўважліва, каб не атрымалася, што камусьці дастаюцца вяршкі, а камусьці карэньчыкі", — сказаў прэм'ер-міністр. На яго думку, краіны, якія імкнуцца ў Мытны саюз, павінны браць на сябе розныя абавязацельствы — як выгадныя, так і не вельмі. "Кожная з краін павінна разумець, што ў чымсьці можа выйграць, а ў чымсьці павінна ўступіць", — рэзюмаваў прэм'ер. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы і пытанні па будаўніцтве АЭС. "Сёння ў мяне адбыліся вельмі плённыя перагаворы з Дзмітрыем Мядзведзевым. Мы абмеркавалі практычна ўсе пытанні парадку дня, у першую чаргу беларусаў, — расказаў прэм'ер-міністр. — Гэта пытанні нафтагазавага комплексу. Будуць дадзены даручэнні, каб тыя дамоўленасці, якія дасягнуты на вышэйшым узроўні — прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў, безумоўна, выконваліся адпаведнымі структурамі". Пакуль, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, трэба канстатаваць, што маюць месца пэўныя тармажэнні. Міхаіл Мясніковіч таксама абмеркаваў з Дзмітрыем Мядзведзевым пытанні будаўніцтва АЭС, узгодненай палітыкі пры выхадзе на адзіны абменны курс беларускага рубля, а таксама пытанні, звязаныя з работай з трэцімі дзяржавамі. Кіраўнікі дзяржаў СНД па выніках пасяджэння ў Душанбэ падпісалі пагадненне аб арганізацыі дзеянняў дзяжурных па проціпаветранай абароне сіл дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры атрыманні інфармацыі аб захопе (крадзяжы) паветранага судна. Таксама на саміце падпісана пагадненне аб увекавечанні памяці аб мужнасці і гераізме народаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь разлічвае на развіццё Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым заявіў 3 верасня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у пашыранам складзе ў Душанбэ...
|
|