Аляксандр Лукашэнка: "Асновай знешняй палітыкі Беларусі з'яўляюцца міралюбнасць і шматвектарнасць, прагматызм і паслядоўнасць". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Асновай знешняй палітыкі Беларусі з'яўляюцца міралюбнасць і шматвектарнасць, прагматызм і паслядоўнасць"

21.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага партнёрства, заснаванага на паважлівых адносінах паміж дзяржавамі і народамі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 верасня на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.

Даверчыя граматы ўручылі 12 кіраўнікоў дыпламатычных місій — Азербайджана, Бразіліі, Грэцыі, Замбіі, Індыі, Малайзіі, Намібіі, Сербіі, Тайланда, Турцыі, Украіны, а таксама кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

"Сардэчна вітаю вас на беларускай зямлі, якая здаўна славіцца сваёю сардэчнасцю і гасціннасцю, працавітым і талерантным народам, — адзначыў Прэзідэнт. — Вам трэба будзе пазнаёміцца з краінай, якая мае багатую гісторыю і самабытную культуру". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у гады цяжкіх выпрабаванняў і ў мірны час паслядоўна абараняла права на ўласны шлях развіцця. Ён сказаў, што Беларусь з упэўненасцю глядзіць у будучыню. "За адносна кароткі перыяд незалежнасці мы змаглі шмат чаго дабіцца", — адзначыў Прэзідэнт, дадаўшы, што міралюбнасць і шматвектарнасць, прагматызм і паслядоўнасць — краевугольныя камяні знешняй палітыкі рэспублікі. Для Беларусі няма другарадных краін і рэгіёнаў, заявіў ён. "Мы гатовы да самага цеснага і інтэнсіўнага ўзаемадзеяння з любымі з нашых замежных партнёраў, якія адлегласці нас ні раздзялялі б. Галоўнае — узаемаразуменне і нацэленасць на плённае супрацоўніцтва", — падкрэсліў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым ён шчыра вітаў у нашай краіне першага ў гісторыі двухбаковых адносін Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з рэзідэнцыяй у Мінску Рэната Луіса Радрыгеса Маркеса.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы высока цэнім дасягнуты ўзровень дыялогу з гэтай дзяржавай, якая дынамічна развіваецца, роля і вага якой у рэгіянальным і міжнародным маштабе становяцца ўсё больш значнымі. Мы з гонарам можам гаварыць, што сёння Бразілія з'яўляецца адным з нашых ключавых партнёраў на амерыканскім кантыненце".

Паводле слоў Прэзідэнта, "з Украінай, нашым блізкім суседам і брацкім народам, нас аб'ядноўвае не толькі агульная шматвяковая гісторыя, але і шчырыя дружалюбныя, добрасуседскія адносіны". Падобныя геапалітычныя ўмовы, у якіх знаходзяцца нашы краіны, агульныя выклікі і пагрозы, якія стаяць перад намі, ствараюць аб'ектыўныя перадумовы для больш цеснага і даверлівага двухбаковага ўзаемадзеяння, сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што мы чакаем ад новага пасла Украіны паслядоўнай і сістэмнай работы па выбудоўванні сапраўды партнёрскіх адносін ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. У гутарцы з паслом Украіны Віктарам Ціханавым Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Не скрою, што я прасіў Віктара Януковіча накіраваць нам разумнага, вопытнага чалавека, каб узняць наша супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень і сцерці пэўныя няроўнасці ў нашых адносінах". Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што ў бліжэйшы час "мы наладзім дыялог з Украінай на самым высокім узроўні".

Прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджана ў Беларусі Ісфандыяра Вагабзадэ, Аляксандр Лукашэнка папрасіў яго "перадаць самыя добрыя словы вялікай удзячнасці азербайджанскаму лідару за тое, што ў цяжкую мінуту Азербайджан першым падставіў нам плячо". "Гэта дарагога каштуе, і мы ў даўгу не застанёмся", — падкрэсліў беларускі лідар.

"Наш заходні сусед — Еўрасаюз — з'яўляецца адным з ключавых партнёраў у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, важнай крыніцай паступлення перадавых тэхналогій", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, мы разам забяспечваем надзейную абарону Еўрапейскага рэгіёну ад асноўных выклікаў і пагроз сучаснасці. Разам змагаемся з трансгранічнай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, зброяй і наркотыкамі. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза добра ведае сітуацыю ў нашай краіне, паколькі раней узначальвала тут дыпламатычную місію Латвіі. Прэзідэнт Беларусі, прымаючы даверчыя граматы пасла, кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Моры, выказаў надзею, што "яе багаты вопыт работы на дыпламатычнай службе ў суседняй, не чужой для нас Латвіі дасць магчымасць заняць актыўную пазіцыю ў справе развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін, забяспечыць іх перазагрузку на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі". Размаўляючы з ёю пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Спадзяюся, вы разумееце нас, і гэта вельмі добра. Вы не верце таму, што гавораць і пішуць, што мы з кімсьці будзем таргавацца так званымі палітзняволенымі. Мы ні з кім не таргуемся. Калі мы можам "штосьці зрабіць для аблягчэння іх долі, у тым ліку ў інтарэсах Еўрасаюза, то не скрываем — гэта зробім, і зробім гэта шчыра". "Паверце, мы не знаходзімся ў такой сітуацыі, калі нам трэба кудысьці бегчы, на калені падаць", — заявіў Прэзідэнт. Ён прадоўжыў: "І першыя дні, калі мы пайшлі на рэзкую нармалізацыю валютнай сітуацыі, паказалі, што крызісу ў нас таго не было. Нам цяпер трэба клапаціцца, каб курс нашай валюты рэзка не апусціўся блізка да таго, як ён быў, а ён да таго імкнецца". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Мы без чыёйсьці дапамогі выкарабкаемся з гэтай сітуацыі". Майра Мора ў сваю чаргу сказала аб тым, што "ў нас будзе аб чым гаварыць і ёсць над чым працаваць".

Прымаючы даверчыя граматы пасла Грэчаскай Рэспублікі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Міхаіла Спінеліса, Прэзідэнт заявіў аб зацікаўленасці ў поўнамаштабным супрацоўніцтве з гэтай краінай.

Беларусь мае намер развіваць сумесныя кааперацыйныя праекты ў сферы прамысловасці з Рэспублікай Сербія, заявіў Прэзідэнт, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Сербія ў Беларусі Стояна Еўтыча. Прэзідэнт таксама сказаў, што для сербскіх бізнэсменаў у Беларусі будуць створаны прыярытэтныя ўмовы ў рабоце.

Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Турэцкай Рэспублікі ў Беларусі Джэвата Незіхі Азкая. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь вітае гатоўнасць турэцкага боку да развіцця больш інтэнсіўнага палітычнага дыялогу. Кіраўнік дзяржавы ў гутарцы з паслом Турцыі адзначыў, што абедзвюм краінам трэба будзе працаваць над павышэннем узроўню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, які сёння не адпавядае існуючаму патэнцыялу. У сваю чаргу турэцкі дыпламат сказаў, што адна з асноўных мэт яго дыпламатычнай місіі — развіваць усебаковае супрацоўніцтва з Беларуссю.

Беларусь мае намер задзейнічаць высокі эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял з Індыяй для рэалізацыі сумесных праектаў. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Індыя ў Беларусі Маноджа Кумара Бхарці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь звязвае з назначэннем новага пасла Індыі вялікія надзеі. Прэзідэнт падкрэсліў, што адносіны з гэтай унікальнай краінай заўсёды знаходзіліся ў ліку знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі.

Даверчыя граматы Прэзідэнту таксама ўручылі паслы ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве): Рэспублікі Замбія — Патрык Найлобі Сіньінза, Малайзіі — Заінол Абідзін Бін Амар, Рэспублікі Намібія — Ндалі Чэ Камаці, Каралеўства Тайланд — Чалермпол Танчыт.

Прэзідэнт пажадаў усім дыпламатам паспяховай работы і запэўніў, што ў Беларусі будуць забяспечаны спрыяльныя ўмовы для іх работы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага партнёрства, заснаванага на паважлівых адносінах паміж дзяржавамі і народамі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика