Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб продажы валюты па пашпарце
08.10.2011
—
Новости Политики
|
Валюта фізічным асобам у Беларусі будзе прадавацца пасля прад'яўлення дакумента, які засведчвае асобу. Адпаведны ўказ № 449 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення валютна-абменных аперацый фізічнымі асобамі" 6 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Гэты ўказ прыняты ў рамках распрацаванага ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі комплексу мер па выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля. Дакументам уводзіцца рэгістрацыя пашпартных даных асоб, якія набываюць замежную валюту (як наяўную, так і безнаўяную, плацежныя дакументы ў замежнай валюце, у тым ліку дарожныя чэкі) за беларускія рублі ў абменных пунктах і касах банкаў. Гэты падыход прымяняецца ў многіх краінах, у тым ліку і суседніх. Рэгістрацыя пашпартных даных фізічных асоб дасць магчымасць сфарміраваць міжбанкаўскую цэнтралізаваную электронную базу даных па ўліку замежнай валюты, прададзенай фізічным асобам, з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. З моманту ўступлення ў сілу ўказа продаж замежнай валюты фізічным асобам у абменных пунктах і касах банкаў будзе праводзіцца пры прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу. Такімі з'яўляюцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы. Пры аперацыях продажу замежнай валюты, што ажыццяўляюцца з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак у тэрмінальных устройствах (атрыманне наяўных грошай і аплата тавараў і паслуг), рэквізіты дакумента, які засведчвае асобу ўладальніка карткі, будуць брацца з базы даных беларускага банка, які эмітаваў картку. Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валюта фізічным асобам у Беларусі будзе прадавацца пасля прад'яўлення дакумента, які засведчвае асобу. Адпаведны ўказ № 449 "Аб некаторых пытаннях...
|
|