Урад Беларусі ў 2012 годзе плануе выйсці на бездэфіцытны бюджэт
22.10.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзею Ермакову. Кіраўнік дзяржавы папрасіў у першую чаргу далажыць яму пра сітуацыю на валютным рынку. "Галоўнае пытанне вядомае. З майго пункту гледжання, сітуацыя на валютным рынку развіваецца так, як і прагназавалі, наколькі я інфармаваны", — адзначыў ён. "Хацелася б пачуць, які ўплыў гэта акажа на спажывецкі рынак", — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Міхаіла Мясніковіча. Таксама кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі міжнародных форумаў, якія прайшлі нядаўна ў Санкт-Пецярбургу і ў якіх браў удзел прэм'ер-міністр Беларусі. Надзея Ермакова далажыла Аляксандру Лукашэнку пра тое, што ў апошнія 5 месяцаў краіна ўстойліва выйшла на станоўчае сальда. Так, паводле аператыўнай інфармацыі, за верасень паступленні склалі $4 млрд 96 млн, а выплаты — $3 млрд 641 млн. Кіраўнік дзяржавы даручыў падтрымаць курс на такім узроўні, каб, па-першае, ён адпавядаў рэальнасці, і, па-другое, каб гэты курс садзейнічаў развіццю эканомікі. Паводле слоў Надзеі Ермаковай, у цэлым "сітуацыя на валютным рынку нармальная". Прапанова валюты перавышае попыт. "Хоць сёння (21 кастрычніка) па еўра Нацыянальны банк рабіў інтэрвенцыі..." — паведаміла кіраўнік Нацбанка. Таксама нармальная сітуацыя складаецца і на рынку наяўнай валюты. "Крыху насельніцтва хвалявалася, і таму па долары знізілася прапанова насельніцтва, але мы спадзяёмся, што сёння яна адновіцца", — сказала Надзея Ермакова. На яе думку, выхад на адзіную сесію быў зроблены своечасова. "Гэта перыяд, калі пачаўся новы падатковы тыдзень, і прадпрыемствы, каб плаціць падаткі, прынеслі выручку для продажу на біржу. Курс іх задавальняе", — адзначыла старшыня праўлення Нацбанка. Пры гэтым яна дадала, што ўдзельнікі валютнага рынку атрымалі ўпэўненасць у пытанні курсаўтварэння і доступу да валюты. — У нас ёсць інструменты, яны адладжаны. За той перыяд, пачынаючы з 14 верасня, калі дзейнічала рынкавая дадатковая сесія, мы пераканаліся, што можна згладжваць вострыя вуглы курсу. Гэта нармальная сітуацыя, гэта сусветная практыка. Кіраўнік Нацбанка таксама паведаміла, што адзначаецца прырост укладаў у беларускіх рублях. "Магчыма, правільна, што ў беларускіх рублях прырост ідзе больш высокімі тэмпамі, таму што, як бы там ні было, стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях высокія", — сказала Надзея Ермакова. У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра тое, як працуе эканоміка ва ўмовах новага курсаўтварэння, у тым ліку пра разлікі ўрада па грашовых даходах насельніцтва. Прэзідэнтам дадзены даручэнні, каб рэальныя даходы — гэта значыць, даходы, скарэктаваныя на ўзровень інфляцыі, — забяспечвалі жыццёвы ўзровень не ніжэй, чым ён быў дасягнуты ў 2010 годзе. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч далажыў Аляксандру Лукашэнку пра разлікі ўрада ў сферы будаўніцтва жылля і сельскагаспадарчых аб'ектаў. Кіраўніку дзяржавы было даложана пра асноўныя падыходы па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця і фарміраванні бюджэту 2012 года. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў падыходы ўрада па зніжэнні стаўкі падатку на прыбытак з 24 да 18%, па падтрымцы інавацыйных і імпартазамяшчальных вытворчасцяў, а таксама іншыя прапановы. "Гэта будуць базісныя ўмовы 2012 года пры забеспячэнні стабільнасці валюты, невысокага ўзроўню інфляцыі і своечасовага абслугоўвання знешняга доўгу. Мы таксама плануем выходзіць на бездэфіцытны бюджэт 2012 года. Такім чынам, 2012 год — гэта будзе год у пэўнай ступені і эканамічнага росту, але галоўнае — збалансаванага развіцця", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу забяспечыць безумоўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў па стабільным функцыянаванні валютнага і спажывецкага рынкаў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Беларусі...
|
|