Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з 50-годдзем. 21.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з 50-годдзем

26.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ.

Гэта ўнікальная міждзяржаўная ВНУ ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў для Беларусі і Расіі, з'яўляючыся відавочным доказам паспяховага фарміравання адзінай адукацыйнай прасторы, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Стаўшы буйным вучэбным і навукова-даследчым цэнтрам, ваш універсітэт упэўнена ідзе наперад і ўносіць важкі ўклад у вырашэнне задач інавацыйнага развіцця рэальнага сектара эканомікі. Звыш 30 тыс. яго выпускнікоў плённа працуюць на прамысловых прадпрыемствах, у органах дзяржаўнага кіравання і навуковых арганізацыях Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў віншаванні.

Прафесіяналізм і наватарскі пошук калектыву ўніверсітэта даюць магчымасць яму праводзіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, ствараць і ўкараняць у вытворчасць сучасныя тэхналогіі, выхоўваць выдатных спецыялістаў і дастойных грамадзян. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзякуючы новым дасягненням у навуковай і адукацыйнай дзейнасці калектыў прымножыць добрую славу роднай ВНУ.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" з 50-годдзем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика