Прэзiдэнт Беларусi ўдастоiў дзяржузнагарод работнiкаў АПК, адукацыi, гандлю i спорту
28.12.2011
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi за значны асабiсты ўклад у развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi, плённую дзейнасць у сферы адукацыi, гандлю i спорту лепшых прадстаўнiкоў гэтых галiн. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара, адпаведны ўказ кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 27 снежня. Медаля "За працоўныя заслугi" ўдастоены 11 работнiкаў сельгаскааператываў Гродзенскай вобласцi, а таксама дырэктар мiнскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 184 Галiна Злобiч. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны загадчык кафедры фiласофii Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта Уладзiмiр Лукашэвiч. Ганаровае званне заслужанага работнiка адукацыi Беларусi прысвоена рэктару Беларуска-Расiйскага ўнiверсiтэта Ігару Сазонаву i рэктару Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта Уладзiмiру Шымаву. Дырэктару ААТ "ГУМ" Мiкалаю Карачуну прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь". Ганаровае званне заслужанага майстра спорту Беларусi прысвоена спартсменам-iнструктарам нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Рызвану Гаджыеву i Руслану Шэйхаву, спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Цiмафею Дзейнiчэнку i спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды па мастацкай гiмнастыцы Любовi Чаркашынай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi за значны асабiсты ўклад у развiццё сельскагаспадарчай вытворчасцi, плённую дзейнасць у...
|
|