Тарыфная стаўка першага разраду з 1 студзеня 2012 года павысіцца на 32,5 працэнта
31.12.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў пастанову Савета Міністраў "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", у якой прадугледжана з 1 студзеня 2012 года павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду са Br151 тыс. да Br200 тыс., або на 32,5 працэнта. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Таксама з 1 студзеня прадугледжана ўстанаўленне для работнікаў, тарыфікуемых 1-27 разрадамі, карэктуючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) у памерах 3,72 — 0,92. Гэта дасць магчымасць павысіць узровень заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый у сярэднім на 19,4 працэнта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў пастанову Савета Міністраў "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы...
|
|