Беларусь падтрымлівае прапановы Арменіі па пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. 21.by

Беларусь падтрымлівае прапановы Арменіі па пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

13.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь мае намер актывізаваць з Арменіяй гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і развіццё адносін у рамках АДКБ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня ў час сустрэчы з сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Арменія Артурам Багдасаранам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Беларусі і Арменіі трэба будзе нямала зрабіць для таго, каб інтэнсіфікаваць узаемадзеянне.

Прэзідэнт са шкадаваннем канстатаваў, што ў мінулым годзе беларуска-армянскі тавараабарот знізіўся. "Тут можна гаварыць аб аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах", — сказаў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ў гісторыі беларуска-армянскіх адносін быў перыяд, калі практычна ніякага гандлю не было і вельмі няпроста даводзілася яго наладжваць, але ўсё ж змаглі гэта зрабіць. Цяпер абодва бакі павінны прыкласці намаганні для таго, каб узняць узровень тавараабароту, паколькі патэнцыял развіцця сувязяў у гэтым напрамку значны.

Прэзідэнт расказаў, што напярэдадні гэтага візіту армянскі бок звярнуўся з шэрагам прапаноў па пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязяў з Беларуссю. Напрыклад, размова ідзе аб пастаўках у Арменію беларускіх сельгасмашын, тавараў народнага спажывання. І для гэтага ёсць усе магчымасці, паколькі ў Арменіі працуе беларускі гандлёвы дом. "У нас ёсць дзе і чым гандляваць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што даручыць актывізаваць супрацоўніцтва з Арменіяй. "Мы гатовы знайсці магчымасць пастаўляць у Арменію тое, аб чым вы прасілі, а таксама ствараць сумесныя прадпрыемствы. У прыватнасці, спачатку па зборцы асобных відаў машын, абсталявання", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Другім важным напрамкам супрацоўніцтва з Арменіяй Прэзідэнт назваў узаемадзеянне ў АДКБ. "Нашы краіны знаходзяцца ў адным ваенна-палітычным блоку. Тут у нас ніякіх закрытых тэм няма, і мы будзем прадаўжаць супрацоўнічаць з вамі. Накіроўвайце, калі ласка, спецыялістаў у Беларусь, мы гатовы абмяркоўваць любыя тэмы нашага супрацоўніцтва", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падзякаваў Арменіі за ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, у якім у Беларусі і Арменіі ёсць узгодненасць пазіцый. Паводле слоў Прэзідэнта, апошнія міжнародныя мерапрыемствы сведчаць аб тым, што Беларусь і Арменія выступаюць практычна з адзіных пазіцый.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь будзе і ў далейшым развіваць дружбу з Арменіяй і выконваць усе дагаворы і пагадненні, якія ёсць з гэтай краінай.

У сваю чаргу Артур Багдасаран падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца для Арменіі саюзнікам і стратэгічным партнёрам, і выказаў перакананасць, што армянскі бок будзе развіваць гэта стратэгічнае партнёрства. Ён упэўнены, што ў выніку візіту беларуска-армянскія гандлёва-эканамічныя сувязі, а таксама кантакты ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва будуць узмоцнены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь мае намер актывізаваць з Арменіяй гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і развіццё адносін у рамках АДКБ. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика