Удзельнікам ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу
08.02.2012
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Сардэчна вітаю вас з адкрыццём ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. У Рэспубліцы Беларусь 2012 год абвешчаны Годам кнігі і закліканы папулярызаваць нацыянальную літаратуру. Сімвалічна, што ён супаў са 130-гадовым юбілеем з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх творы не толькі ўзвялічваюць нашу Радзіму, але да гэтай пары аказваюць найглыбейшы ўплыў на душы людзей, на іх самасвядомасць. Мы бачым, наколькі вялікая ў краіне цікавасць да друкаванага слова. Упэўнены, што гэты форум надасць новы імпульс развіццю айчыннага кнігавыдання, наблізіўшы беларускую літаратуру да замежнага чытача. За час свайго правядзення выстава-кірмаш ужо стала знакавай падзеяй у духоўным жыцці нашай дзяржавы. Яе па праву можна назваць маштабным аглядам дасягненняў выдаўцоў розных краін і аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену вопытам прафесіяналаў. Зычу ўсім удзельнікам гэтага мерапрыемства плённай працы, узаемаразумення, натхнення і аптымізму. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Сардэчна вітаю вас з адкрыццём ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. У Рэспубліцы Беларусь 2012 год абвешчаны Годам кнігі і закліканы...
|
|