Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
08.02.2012
—
Новости Политики
|
7 лютага 2012 г. № 46 г. Мінск Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым—маі 2012 г. (Вытрымка) 1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі вызначаныя тэрміны ваеннай службы па прызыве. 2. Прызваць у лютым—маі 2012 г. на тэрміновую ваенную службу грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. 4. Міністэрству абароны да 1 чэрвеня 2012 г. накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу грамадзян ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*. 5. Устанавіць, што пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і прызначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва. 6. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Беларуская чыгунка" забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана вайсковая служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі вызначаныя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу. 7. Ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. 8. Для службовага карыстання. 9. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 ліпеня 2012 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу. 10. Гэты Указ уваходзіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. * Дадатак — для службовага карыстання. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым—маі 2012 г. |
|