Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці шматдзетных жанчын
08.02.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў шматдзетных жанчын Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага. У прыватнасці, сярод удастоеных ордэна Маці — вытворца марожанага Беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства "Санта Брэмар" ТАА Ірына Машчук, кіраўнік спраў Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Ганцавіцкага раёна Галіна Стральчэня, гродзенскія хатнія гаспадыні Марына Атліванчык і Раіса Майніна, санітарка Бабруйскай цэнтральнай бальніцы Нэлі Краўчанка, зборшчык верху абутку ААТ "Чырвоны Кастрычнік" Алена Куляшова. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў шматдзетных жанчын Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.... |
|