Аляксандр Лукашэнка: "У беларускім парламенце новага склікання павінна быць захавана пераемнасць"
11.02.2012
—
Новости Политики
|
У беларускім парламенце новага склікання павінна быць захавана пераемнасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі склалася практыка, калі ў новы склад парламента выбіраюцца 20-25 працэнтаў дэпутатаў папярэдняга склікання. "Нам трэба мець у новым парламенце прыкладна чвэрць дэпутатаў старога, каб захаваць пераемнасць. Але гэта сапраўды павінны быць дэпутаты дасведчаныя ў сваёй рабоце з насельніцтвам, у выбарчых акругах. Людзі ж да іх больш прыдзірліва будуць ставіцца. Таму пераемнасць — гэта вельмі важнае пытанне". "Па-другое, як бы мы тут не дэмакратызаваліся, як бы мы ні заяўлялі аб тым, што мы далёка стаім ад гэтага працэсу выбараў, я лічу, вам асабіста як старшыні давядзецца ўсё ж такі прымаць удзел у арганізацыі гэтай кампаніі. Можа, нават Савету Палаты прадстаўнікоў вызначыць мерапрыемствы ў дапамогу Цэнтральнай выбарчай камісіі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Усё ж такі дэпутаты — гэта прадстаўнікі нашых выбаршчыкаў, і наўрад ці хто-небудзь прэтэнзіі прад'явіць, калі яны дапамогуць па-чалавечы, дэмакратычна арганізаваць працэс выбараў. Таму тут таксама трэба вызначыцца". "І, па-трэцяе, калі завяршаецца работа цяперашняга парламента, трэба разам з урадам, перш за ўсё старшыням камісій, савету, вам вызначыць тыя першачарговыя пытанні, якія неабходна вырашыць, каб прыгожа і дастойна завяршыць цяперашняе скліканне. Гэта таксама вельмі важна. І шэраг іншых пытанняў, якія могуць паўстаць перад парламентам у гэтыя апошнія месяцы работы", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама рэкамендаваў дэпутатам, каб яны актыўна папрацавалі з насельніцтвам. "У нас пайшло сур'ёзнае паляпшэнне сітуацыі ў краіне з пункту гледжання эканомікі. Але, як і любы выхад са складанай сітуацыі, гэта адбываецца нераўнамерна. Дзесьці, як я гаварыў учора на нарадзе, выйшлі на заработную плату і ў $800-900, а дзесьці яшчэ і да $200 не дацягваюць. Нам праз год-паўтара трэба аднавіць дакрызісны ўзровень даходаў насельніцтва, можа крыху і перасягнуць яго, каб людзі разумелі, што мы не проста размовамі займаліся ў свой час. Паабяцалі — трэба зрабіць. У гэтым плане хацелася б, каб дэпутаты актывізаваліся, — сказаў Прэзідэнт. — Гэта значыць, трэба людзей падрыхтаваць да парламенцкіх выбараў, і, лічу, дэпутаты, кожны ў сваёй акрузе, павінны гэтым заняцца". "Трэба з адміністрацыяй, урадам прапрацаваць злабадзённыя актуальныя пытанні, з якімі дэпутаты пойдуць да людзей, каб яны пункт гледжання Прэзідэнта змаглі данесці, пагаварыць з людзьмі. Мы павінны атрымаць зваротную сувязь па комплексе пытанняў, якія мы вырашым і павінны вырашаць напярэдадні парламенцкіх выбараў. Як ні круці, гэта экзамен для ўлады. Трэба загадзя вырашыць гэтыя пытанні, каб нас народ менш папракаў потым на парламенцкіх выбарах і каб потым нашы "свядомыя" з "пятай калоны" ўнутры і асабліва на Захадзе не выказвалі нам прэтэнзіі па складзе будучага парламента", — лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Я ўпэўнены, што парламент будзе выключна ад народа. Туды балбатуны не трапяць, а прыйдуць людзі, якія гатовы вырашаць пэўныя пытанні. Вам з дэпутатамі трэба вылучыць гэтыя пытанні. Няхай іх будзе 50, 70, сотня, але гэта будзе для нас праграма работы да парламенцкіх выбараў. А нейкія пытанні застануцца на потым", — дадаў кіраўнік дзяржавы. Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што дэпутаты ў сваёй рабоце асноўную ўвагу ўдзяляюць пытанням якасці і тэрмінам падрыхтоўкі законапраектаў. За час работы папярэдняй, дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання прынята больш за сто законапраектаў. Паспяхова вялася работа беларускіх парламентарыяў і на міжнароднай арэне. Так, у верасні мінулага года парламент Беларусі атрымаў статус наглядальніка ў Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН, прадоўжыліся плённыя кантакты з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Таксама ў Беларусі праведзена пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ. Дэпутаты актыўна працавалі ў сваіх выбарчых акругах, вялі прыём грамадзян, разглядалі іх звароты. Напружаная работа чакаецца на чарговай, дзясятай, сесіі, якая пачне работу 2 красавіка. На сёння ў камісіях Палаты прадстаўнікоў на разглядзе знаходзіцца больш за 50 законапраектаў, у тым ліку новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, шэраг законапраектаў эканамічнага характару. Што датычыцца міжнароднай дзейнасці, то ў парламенце вядзецца работа над тым, каб у 2012 годзе атрымаць статус наглядальніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць больш эфектыўна праводзіць маніторынг прымаемых законапраектаў, часцей сустракацца з выбаршчыкамі, працоўнымі калектывамі. Да распрацоўкі законапраектаў варта больш актыўна прыцягваць вучоных, прадпрымальніцкія структуры, спецыялістаў і кіраўнікоў адпаведнага профілю. У ходзе сустрэчы сур'ёзная ўвага была ўдзелена пытанню гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з дагаворна-прававой базай Адзінай эканамічнай прасторы. Прэзідэнт таксама адзначыў, што замежныя камандзіроўкі парламенцкіх дэлегацый павінны праходзіць больш плённа, каб у іх ходзе разглядаліся не толькі пытанні парламенцкай, але і знешнегандлёвай дзейнасці, узнімаліся тэмы развіцця культурных сувязяў, супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускім парламенце новага склікання павінна быць захавана пераемнасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на сустрэчы са...
|
|