Партыя “Зялёныя”, ПБНФ і рух “За Свабоду” распачынаюць кампанію “Народны кантроль — за сумленныя выбары!”. 21.by

Партыя “Зялёныя”, ПБНФ і рух “За Свабоду” распачынаюць кампанію “Народны кантроль — за сумленныя выбары!”

17.02.2012 13:26 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ і рух “За Свабоду” распачынаюць кампанію “Народны кантроль — за сумленныя выбары!”, прымеркаваную да выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Асноўная задача кампаніі — прыцягненьне грамадзян да ўдзелу ў выбарчых камісіях і ў якасьці назіральнікаў.

Усе суб’екты кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары!” зьяўляюцца зарэгістраванымі агульнанацыянальнымі арганізацыямі, якія могуць самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі на ўсіх акругах. Пры належнай актыўнасьці грамадзян ёсьць магчымасьць “закрыць” сяброўствам у выбарчых камісіях і назіраньнем усе 110 акругаў.

Сваімі сіламі Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ і рух “За Свабоду” разьлічваюць патрапіць у выбарчыя камісіі, у тым ліку і ў Цэнтральную камісію па выбарах і рэфэрэндумах, і ў назіральнікі на 25-30% акругаў. Гаворка вядзецца пераважна пра тыя акругі, дзе будуць балятавацца кандыдаты, якіх удзельнікі кампаніі падтрымаюць паводле блізкасьці поглядаў і якія возьмуць на сябе абавязальніцтвы зьняцца за некалькі дзён да галасаваньня, калі ў краіне застануцца на той момант палітзьняволеныя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ і рух “За Свабоду” распачынаюць кампанію “Народны кантроль - за сумленныя выбары!”, прымеркаваную да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика