Замахі на суверэнітэт Беларусі бесперспектыўныя. 21.by

Замахі на суверэнітэт Беларусі бесперспектыўныя

24.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць бесперспектыўным любыя замахі на суверэнітэт Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 23 лютага, выступаючы на прыёме кіруючага складу Узброеных Сіл і праваахоўных органаў. Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, прайшло з удзелам вышэйшых службовых асоб краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта свята ў беларускага народа з'яўляецца адным з самых шануемых. Бо пераважная большасць мужчынскага насельніцтва Беларусі прайшла школу арміі, ведае ўзбраенне і тактыку не па камп'ютарных гульнях і баевіках. Многія былі ўдзельнікамі войнаў і лакальных канфліктаў. "І заўсёды наш салдат быў воінам-абаронцам, воінам-вызваліцелем, паказваючы прыклад доблесці, стойкасці і адвагі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што беларускія войскі ўдзельнічаюць, на шчасце, толькі ў вучэбных войнах, аднак гэта зусім не значыць, што армія з'яўляецца, як кажуць, паркетнай. Наадварот, менавіта прафесіяналізм беларускіх ваенных — галоўны фактар стратэгічнага стрымлівання замежнай агрэсіі.

Вынікі праведзеных у 2011 годзе ваенных мерапрыемстваў, сярод якіх сумеснае вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза", праверка гатоўнасці сіл неадкладнага рэагавання і тэрытарыяльнай абароны, дэманструюць здольнасць і гатоўнасць беларускай арміі і іншых сілавых структур эфектыўна выконваць пастаўленыя перад імі задачы.

Тым самым, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пацверджана правільнасць выбранага шляху забеспячэння бяспекі. "Высокі ўзровень патрыятызму беларускіх грамадзян — гэта аснова абараназдольнасці нашай Айчыны", — лічыць Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ўсклаў вянок да манумента Перамогі.

Аднак сучасны свет пастаянна падносіць новыя выклікі і пагрозы. На думку Прэзідэнта, інфармацыйна-псіхалагічныя формы экспансіі ў спалучэнні з ваенным складальнікам па-ранейшаму дамінуюць у арсенале сродкаў вырашэння міждзяржаўных супярэчнасцяў. Усё новыя краіны становяцца аб'ектамі адкрытай агрэсіі.

Пры дапамозе розных палітычных і інфармацыйных тэхналогій праведзена гвалтоўная змена дзяржаўнай улады ў шэрагу краін Паўночнай Афрыкі. Адкрытае ваеннае ўмяшанне НАТА ва ўнутраныя справы суверэннай Лівіі прывяло да знішчэння дзяржавы, якая некалі дынамічна развівалася. Гэты ж сцэнарый Захад гатовы рэалізаваць у Сірыі, Іране і іншых краінах, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсё больш маштабным, вытанчаным і настойлівым становіцца палітычны, эканамічны, інфармацыйны націск на Беларусь. Уводзяцца эканамічныя санкцыі ў адносінах да прадпрыемстваў, візавыя абмежаванні для грамадзян.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў нашы дні абарона Айчыны перастала быць прэрагатывай толькі адных ваенных. Цяпер гэта справа ўсіх і кожнага — афіцэра, вучонага, бізнэсмена, рабочага, праграміста, аграрыя. Бо стратэгічная перавага ў любым процістаянні дасягаецца кансалідацыяй грамадства, сказаў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы пры гэтым, што залогам нашага поспеху з'яўляецца сплаў ваеннай магутнасці, навуковага патэнцыялу і найвышэйшага патрыятызму насельніцтва.

Як лічыць Прэзідэнт, аналіз апошніх падзей у краіне пацвярджае трываласць беларускай сацыяльна-палітычнай і эканамічнай мадэлі развіцця. І ўся сістэма ваеннай арганізацыі краіны забяспечвае народу мірную стваральную працу і стабільнасць.

Аляксандр Лукашэнка на прыёме ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур: Валерыю Вакульчыку — генерал-маёра юстыцыі, Аляксандру Шамко — генерал-маёра ўнутранай службы, Валянціну Міхневічу — генерал-маёра міліцыі. Пагоны генерал-маёра атрымалі таксама Ігар Бусько, Ігар Голуб, Леанід Дзядкоў, Уладзімір Калач і Віктар Лісоўскі.

У гэты ж дзень Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць бесперспектыўным любыя замахі на суверэнітэт Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 23 лютага, выступаючы на прыёме кіруючага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика