Сумесная заява прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
25.02.2012
—
Новости Политики
|
Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а таксама з улікам неаднаразовых заяў ЗША і Еўрапейскага саюза аб магчымасці прымянення эканамічных абмежаванняў у адносінах да Рэспублікі Беларусь, прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымушэння ў міждзяржаўных адносінах. Такія меры ствараюць штучныя бар'еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды эканамічнаму ўзаемадзеянню суб'ектаў гаспадарання, ушчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаў, што тоіць у сабе небяспеку нанясення ўрону плённаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, развіццю інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскім кантыненце. Гэта будзе мець негатыўныя вынікі, перш за ўсё для простых грамадзян. Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі цвёрда перакананы, што толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог будзе садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў, і выступаюць за адмову ад любых дзеянняў, якія перашкаджаюць такому дыялогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а таксама з улікам неаднаразовых заяў ЗША і Еўрапейскага...
|
|