Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі ў 2012 годзе будуць атрымліваць 78 аспірантаў
02.03.2012
—
Новости Политики
|
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, такое рашэнне змешчана ў распараджэнні, якое Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка. Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 78 аспірантам, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў дзяржаўных установах, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі. Найбольшая колькасць аспірантаў выконвае дысертацыйныя даследаванні па тэхнічных (20 чалавек), эканамічных і гуманітарных (13 чалавек), медыцынскіх (11 чалавек) навуках. 31 аспірант мае выдатную паспяховасць, 7 — з'яўляюцца аўтарамі (суаўтарамі) манаграфій, 16 — маюць патэнты на вынаходствы і карысныя мадэлі. Як растлумачылі ў прэс-службе, прыняцце такога рашэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі і стымулявання навуковай сферы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, такое рашэнне змешчана ў распараджэнні, якое Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка. |
|